ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Сацыякультурная і інфармацыйная дзейнасць бібліятэк
Бяспечная праца і культура аховы працы

Галерэя герояў вызваленчага руху Венесуэлы

Галерэя герояў вызваленчага руху Венесуэлы
Іншыя навіны

16 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё мастацкай выстаўкі “Галерэя герояў вызваленчага руху Венесуэлы”


Выстаўка прысвечана 200-годдзю з пачатку вызваленчага руху за нацыянальную незалежнасць Венесуэлы.

Партрэты герояў і карціны самых важных бітваў пятнаццацігадовай вайны 1810–1825 гг. знаёмяць беларускую грамадскасць з гісторыяй краіны, якая на працягу доўгіх гадоў змагалася за суверэнітэт і незалежнасць, мір і згоду.

Гасцей вернісажу віталі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Амерыка Дыяс Нуньес і намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Людміла Генадзьеўна Кірухіна.

Сваёй музычнай творчасцю ўсіх прысутных парадаваў венесуэльскі гітарыст Даніэль Марчан.

Выстаўка будзе доўжыцца да 14 мая ў галерэі "Панарама" (22-гі паверх). Плата за ўваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам