ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прадстаўнікам адоранай моладзі ўручаны пашпарты
Рэдкая кніга: крытэрыі ідэнтыфікацыі

Беларуская канстытуцыйная традыцыя

Беларуская канстытуцыйная традыцыя
Іншыя Навіны

З 13 сакавіка па 28 красавіка 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы (2-гі паверх, кальцавы калідор) праходзіць выстаўка “Беларуская канстытуцыйная традыцыя”, прысвечаная 15-годдзю Асноўнага Закону Рэспублікі Беларусь.


Канстытуцыі розных краін свету, прынятыя ў канкрэтных гістарычных умовах, з’яўляюцца выражэннем юрыдычна ўладкаванага грамадзянскага свету, грамадскай згоды, балансу ўзаемаадносін улады і асобы.

Канстытуцыя – асноўны выток нацыянальнага права, яна вяршэнствуе ў адносінах да ўсіх іншых прававых актаў, якія прымаюцца на нацыянальным узроўні. У любым грамадстве канстытуцыя выконвае складаныя функцыі: усталёўвае раўнавагу палітычных сіл, дэкларуе стратэгію развіцця дзяржавы, яе мэты і ідэалы, замацоўвае ідэалагічны выбар грамадства.

15 сакавіка 1994 года была прынята пятая, а па сутнасці першая Канстытуцыя новай, суверэннай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні дзяржаўнага свята – Дня Канстытуцыі – Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе тэматычную кніжную выстаўку, мэта якой – прадставіць асноўныя вехі канстытуцыйнага развіцця Беларусі праз рэтраспектыўны аналіз, паказаць гістарычную пераемнасць Статута Вялікага княства Літоўскага і сучаснага Асноўнага Закону рэспублікі, адлюстраваць бясспрэчны ўплыў прававога помніка, якім ганарыцца Беларусь, на развіццё нацыянальнага права. Сутнасці Канстытуцыі і яе значэнню ў сучасных умовах для ўмацавання правапарадку ў краіне прысвечаны цэлы раздзел экспазіцыі.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам