ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Паважаныя суайчыннікі!
Беларуская канстытуцыйная традыцыя

Прадстаўнікам адоранай моладзі ўручаны пашпарты

Прадстаўнікам адоранай моладзі ўручаны пашпарты
Іншыя навіны

13 сакавіка 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь прадстаўнікам адоранай моладзі ў галіне спорту, культуры, навукі.


Цырымонія прайшла ў рамках штогадовай Усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”, прымеркаванай да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мэта акцыі – павышэнне значнасці паняцця “грамадзянін Рэспублікі Беларусь” у свядомасці 16-гадовых маладых людзей, якія атрымліваюць пашпарт Рэспублікі Беларусь, прыцягненне ўвагі дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый да пытанняў грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, як адзін з арганізатараў мерапрыемства, падтрымала правядзенне акцыі.

Уступным словам юных грамадзян віталі міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў, першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Юрый Уладзіміравіч Крывадубскі, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Людміла Генадзьеўна Кірухіна.

Пасля ўрачыстага ўручэння пашпартоў для маладых людзей была арганізавана азнаямляльная экскурсія па будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У рамках мерапрыемства ў атрыуме 2-га паверха супрацоўнікамі аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці была аформлена тэматычная кніжная выстаўка “Беларуская канстытуцыйная традыцыя”, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Выстаўка будзе дапоўнена і працягне сваё экспанаванне ў кальцавым калідоры 2-га паверха.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам