ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
У дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Прэзентацыя кнігі Зіновія Прыгодзіча

Асноўны закон беларускай дзяржавы

Асноўны закон беларускай дзяржавы
Іншыя Навіны

З 15 па 31 сакавіка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Асноўны закон беларускай дзяржавы” да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.


Канстытуцыя – асноўны закон любой дзяржавы. Па ўсіх параметрах беларуская Канстытуцыя – Канстытуцыя развітога, свабоднага грамадства, Канстытуцыя еўрапейскай дзяржавы. Заснаваная на прынцыпе вяршэнства права, дакладным раздзяленні галін улады, разнастайнасці палітычных інстытутаў, ідэалагічных поглядаў, яна адлюстроўвае вопыт канстытуцыйнага будаўніцтва перадавых краін свету, канкрэтна і паслядоўна выкладае базавыя агульначалавечыя каштоўнасці.

Першая Канстытуцыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь была прынята I Усебеларускім з’ездам Саветаў 3 лютага 1919 года. Яна абвясціла Беларусь рэспублікай Саветаў працоўных, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, адмяніла прыватную ўласнасць на зямлю і іншыя сродкі вытворчасці, замацавала роўныя правы і абавязкі грамадзян рэспублікі, абвясціла дэмакратычныя свабоды.

Другая Канстытуцыя Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі зацверджана 11 красавіка 1927 года на VIII Усебеларускім з’ездзе Саветаў. Яна вызначыла межы і магчымасці заканатворчай дзейнасці вышэйшых і цэнтральных органаў дзяржаўнай улады.

Трэцяй па ліку была Канстытуцыя Беларускай ССР, прынятая Надзвычайным XII Усебеларускім з’ездам Саветаў 19 лютага 1937 года. У ёй канстатавалася добраахвотнае аб’яднанне БССР у адзіную на роўных правах з іншымі саюзнымі рэспублікамі дзяржаву. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў Канстытуцыі былі замацаваны правы рэспублікі ўступаць у непасрэдныя адносіны з замежнымі краінамі, складаць з імі дагаворы, абменьвацца дыпламатычнымі і консульскімі прадстаўнікамі.

У Канстытуцыі БССР 1978 года сістэма органаў дзяржаўнай улады і кіравання засталася ранейшай. Вярхоўны Савет БССР стаў “правамоцны вырашаць усе пытанні, аднесеныя Канстытуцыяй СССР і гэтай Канстытуцыяй да вядзення Беларускай ССР”, была вызначана выключная кампетэнцыя Вярхоўнага Савета рэспублікі.

Канстытуцыя суверэннай Рэспублікі Беларусь была прынята 15 сакавіка 1994 года Вярхоўным Саветам. У далейшым змены і дапаўненні ў Канстытуцыю ўносіліся тройчы (заўсёды – шляхам рэферэндуму).

Адметнымі рысамі дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца палітычны плюралізм; замацаванне ў якасці эканамічнай асновы разнастайнасці форм уласнасці; усталяванне роўнасці дзяржавы і грамадзяніна, наяўнасць у іх узаемных абавязацельстваў; замацаванне ў якасці вектару для развіцця заканадаўства прыярытэту агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права; вяршэнства права; раздзяленне і ўзаемадзеянне ўлад; прамы характар дзеяння норм Канстытуцыі.

Экспазіцыя налічвае больш за 40 дакументаў і ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Гісторыя Канстытуцыі.
  • Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
  • Канстытуцыйнае права ў Рэспубліцы Беларусь.

Гэта выстаўка будзе цікавая самаму шырокаму кругу чытачоў.

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам