ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Асноўны закон беларускай дзяржавы
Віртуоз партрэта

Прэзентацыя кнігі Зіновія Прыгодзіча

Прэзентацыя кнігі Зіновія Прыгодзіча
Іншыя навіны

15 сакавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася прэзентацыя кнігі Зіновія Прыгодзіча “Постаці: з цэлым народам гутарку весці”, выдадзенай РВУ “Літаратура і Мастацтва”.


Кніга Зіновія Прыгодзіча змяшчае дзесяць творчых партрэтаў вядомых дзеячаў беларускай культуры. Яны увасабляюць практычна ўсе сферы нашай культурнай прасторы: літаратуру, тэатр, музыку, жывапіс, скульптуру.

У ролі вядучага вечара выступіў сам аўтар кнігі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, галоўны рэдактар часопіса “Гаспадыня. Сямейны часопіс” Зіновій Прыгодзіч. Ён прадставіў герояў сваёй кнігі, якія прысутнічалі у зале, гаворачы пра кожнага з душэўнай цеплынёй і шчырасцю.

Гісторыі знаёмства з аўтарам, малавядомыя факты пра сваі біяграфіі гасцям прэзентацыі паведамілі заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка; беларускі літаратуразнавец, крытык і публіцыст, доктар філалагічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Адам Мальдзіс; народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Марыя Захарэвіч; графік, жывапісец, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі, а таксама рэдактар кнігі “Постаці:з цэлым народам гутарку весці”, галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Мікалай Мятліцкі.

У рамках прэзентацыі Зіновій Прыгодзіч перадаў у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі кнігу са сваім аўтографам. Са словамі падзякі выступіў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам