ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Патрыярх беларускай сатыры
Кветкавы рай IV

Адкрый сябе для жыцця

Адкрый сябе для жыцця
Іншыя Навіны

З 1 па 28 сакавіка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка "Адкрый сябе для жыцця".


Матэрыялы экспазіцыі закранаюць пытанні пра згубны ўплыў алкагалізму і п’янства на жыццё грамадства і меры па процідзеянні гэтым з’явам.

Пра адмысловую ўвагу, якую дзяржава надае дадзенай праблеме, сведчыць шэраг дакументаў, прадстаўленых на выстаўцы. Сярод іх – Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 "О мерах по укреплению общественной безопасности и дисциплины", Дзяржаўная праграма нацыянальных дзеянняў па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізму на 2011–2015 гады, зацверджаная 11.01.2011, і інш.

У публікацыях, якія склалі экспазіцыю, паднімаюцца пытанні выяўлення прычын і ўмоў, спрыяльных спажыванню алкаголю, неабходнасць правядзення мерапрыемстваў па прафілактыцы п’янства сярод дзяцей і моладзі, важнасць фармавання здаровага ладу жыцця ў насельніцтва. З дадзенымі матэрыяламі наведвальнікаў выстаўкі пазнаёмяць такія перыядычныя выданні, як "Советская Белоруссия", "Знамя юности", "Вестник ЗОЖ", "Переходный возраст", "Здаровы лад жыцця", "Здоровье и успех", "Законность и правопорядок", "Охрана труда и техника безопасности", "Сацыяльна-педагагічная работа", "Мир медицины" і інш.

Усяго экспазіцыя налічвае каля 40 перыядычных выданняў.

Кантактны тэлефон: 293-25-87.

             
                 
             

Навіны

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Танкіст-ас

20 Вер 2024

Званне Героя Савецкага Саюза Вітольду Міхайлавічу Гінтаўту (1922–1987) прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнога Савета СССР ад 24 красавіка 1944 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам