ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Святочнае мерапрыемства да Дня маці
Кніжніца з аўтографамі

ААН для міру і дабрабыту народаў

ААН для міру і дабрабыту народаў
Іншыя навіны

З 15 кастрычніка па 7 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка “ААН для міру і дабрабыту народаў”, прысвечаная Дню Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.


Дзень ААН – гэта дзень нараджэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый: 24 кастрычніка 1945 года ўступіў у сілу асноўны дакумент Арганізацыі – яе Статут.

Гэты Дзень быў абвешчаны 31 кастрычніка 1947 года на 2-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя № 168). Ён штогод адзначаецца 24 кастрычніка пачынаючы з 1948 года.

Святкаванне Дня Арганізацыі Аб’яднаных Нацый служыць напамінам пра тое, што наша планета – гэта наш агульны дом і з дапамогай усеагульнага дыялогу і супрацоўніцтва можна вырашыць любыя наяўныя праблемы. Традыцыйна ў гэты дзень ва ўсім свеце праводзяцца сустрэчы, дыскусіі і выстаўкі, прысвечаныя мэтам ААН і яе дасягненням.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый з’яўляецца ўнікальнай міжнароднай арганізацыяй, заснаванай для падтрымання міру і бяспекі ва ўсім свеце, развіцця сяброўскіх адносін паміж краінамі і аказання садзейнічання сацыяльнаму прагрэсу. На дадзены момант членамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з’яўляецца 192 дзяржавы. Прыём у члены Арганізацыі адкрыты для ўсіх міралюбівых краін і ажыццяўляецца рашэннем Генеральнай Асамблеі па рэкамендацыі Савета Бяспекі.

Аб Арганізацыі Аб’яднаных Нацый ведаюць у самых аддаленых кутках планеты. Дзейнасць Арганізацыі шматгранная і ахоплівае шырокі круг важных праблем ад устойлівага развіцця, барацьбы супраць тэрарызму, падтрымання дэмакратыі, развіцця сістэмы кіравання, аховы навакольнага асяроддзя да рашэння глабальных медыцынскіх праблем, размініравання, развіцця вытворчасці прадуктаў харчавання. Гэта Арганізацыя здольная пакласці канец насіллю і ўкараніць памяркоўнасць; садзейнічаць развіццю і забяспечыць роўнасць; абараніць правы чалавека і паменшыць маштабы галечы. Агульнавядомыя поспехі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у такіх галінах дзейнасці, як падтрыманне міру і гуманітарная дапамога. ААН працуе на дабрабыт планеты, усіх працоўных і ўсіх народаў і спрыяе рашэнню многіх найскладанейшых праблем чалавецтва.

Шматгранная дзейнасць ААН па пазбаўленні будучых пакаленняў ад бедстваў вайны, падтрыманні міру і міжнароднай бяспекі, развіцці дружалюбных адносін паміж нацыямі на аснове прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў, ажыццяўленні міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару раскрываецца ў дакументах, экспануемых на выстаўцы. У асобным раздзеле прадстаўлена літаратура, якая асвятляе розныя аспекты супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Рэспубліка Беларусь стаяла ля вытокаў стварэння ААН. Наша краіна была ў ліку 51 дзяржавы – заснавальніцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў знешнепалітычнай дзейнасці нашай краіны. Беларуская дэлегацыя пастаянна ўдзельнічае ў рэгулярных і спецыяльных сесіях Генеральнай Асамблеі, Эканамічнага і сацыяльнага савета і іншых кіруючых органаў ААН. Рэспубліка Беларусь заўсёды імкнулася займаць у рамках ААН актыўную пазіцыю па крытычна важных пытаннях і праблемах міжнароднага парадку дня і ўносіць рэальны ўклад у рашэнне гэтых праблем. Прадстаўніцтва ААН у Беларусі пачало функцыянаваць у 1992 годзе. Супольнасць ААН у Рэспубліцы Беларусь уключае 11 агенцтваў, фондаў і праграм сістэмы ААН.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 100 дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • ААН: гісторыя і сучаснасць.
  • Правы чалавека.
  • Міжнароднае права.
  • Гуманітарныя пытанні.
  • Падтрыманне міру і міжнароднай бяспекі.
  • Эканамічнае і сацыяльнае развіццё.
  • ААН і Рэспубліка Беларусь.

Выстаўка будзе цікавай спецыялістам у галіне міжнароднага права і міжнародных адносін, палітолагам, студэнтам і выкладчыкам, а таксама ўсім, хто цікавіцца дзейнасцю ААН.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 34.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Асноўныя звесткі

Партнёрскія сувязі

Публікацыі

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам