ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Імпрэза да 60-годдзя бібліяграфічнага бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку” і прэзентацыя новага выдання “Беларусь вачыма бібліёграфа”
У Кобрыне настаўнікі і вучань стварылі ўнікальны турыстычна-краязнаўчы праект

Ноты і тэксты песень з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – цяпер анлайн

Ноты і тэксты песень з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – цяпер анлайн
Іншыя навіны

22 снежня адбылася анлайн-прэзентацыя новага рэсурсу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Рукапісы сучасных беларускіх аўтараў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.

Прэзентацыю правёў стваральнік рэсурсу Віктар Пшыбытка, начальнік цэнтра аблічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў. Ён пазнаёміў прысутных са зместам і функцыянальнымі магчымасцямі калекцыі, прадэманстраваў асаблівасці пошуку і працы з дакументамі.

У рэсурсе прадстаўлена больш за 600 лічбавых копій музычных твораў больш за 100 сучасных беларускіх кампазітараў і паэтаў, якія заключылі з бібліятэкай аўтарскія дагаворы, дзе яны дазволілі выкарыстанне сваіх твораў з дапамогай прайгравання, распаўсюджвання, паведамлення для ўсеагульнага ведама.

Рэсурс будзе карысны гісторыкам, музыказнаўцам, выкладчыкам, студэнтам, навучэнцам адукацыйных устаноў і ўсім, хто цікавіцца беларускай музыкай на сучасным этапе.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел спецыялісты і кіраўнікі бібліятэк, устаноў адукацыі, прафесійныя выканаўцы і аматары музыкі.

Матэрыял пададзены цэнтрам алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў.

Навіны

Да юбілею Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: па старонках беларускіх газет 1921 года

14 Кра 2021

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае знаёміць з даўнімі падзеямі гуманітарнай сферы Беларусі, пра якія 100 гадоў таму ў артыкулах і нататках паведамлялі беларускія газеты.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

14 Кра 2021

На Youtube-канале «Кніга Беларусі» з’явілася відэа, у якім «ажылі» беларускія класікі. Сярод іх – Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў і іншыя. Яны рухаюцца, міргаюць, пазіруюць перад камерай. Аўтар праекта і відэарэканструкцыі – Алесь Суша, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны бібліятэк

13 Кра 2021

60 гадоў мінула з часу першага палёту чалавека ў космас. Тым самым першым быў Юрый Гагарын — чалавек з сонечнаю ўсмешкаю, якога з Беларуссю радніла не толькі паходжанне — нарадзіўшыся ў былых межах Вялікага Княства Літоўскага, на Смаленшчыне, Гагарын са школы ведаў купалаўскі верш «Хлопчык і лётчык», гаварыў, што ён і падштурхнуў яго да выбару прафесіі.

Навіны бібліятэк

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на вечары беларускай культуры ў Мадрыдзе (+відэа)

13 Кра 2021

9 красавіка ў Мадрыдзе адбылося ўрачыстае мерапрыемства – вечар беларускай культуры, прысвечаны 100-годдзю вядомых беларускіх пісьменнікаў І.П. Мележа і І.П. Шамякіна.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111