ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Ноты і тэксты песень з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – цяпер анлайн
Імпрэза да юбілею бібліяграфічнага бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”

У Кобрыне настаўнікі і вучань стварылі ўнікальны турыстычна-краязнаўчы праект

У Кобрыне настаўнікі і вучань стварылі ўнікальны турыстычна-краязнаўчы праект
Іншыя навіны

У сярэдняй школе № 6 г. Кобрына сумесна з аддзелам культуры Кобрынскага райвыканкама распрацавалі Інтэрнэт-даведнік і аўдыягід па горадзе Кобрыне.

“Пазнай Кобрын” – новы ўнікальны турыстычны праект, дзякуючы якому можна віртуальна і рэальна падарожнічаць па горадзе Кобрыне і раёне. У праекце прадстаўлены ўсе асноўныя аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны Кобрыншчыны, выкарыстоўваецца ўнікальная архіўная інфармацыя. У аснове праекта ляжыць уласная распрацоўка платформы “Planet Guide, якая дазваляе вызначыць топавыя турыстычныя аб’екты рэгіёна.

Кобрин_1.jpg

Цяпер любы жадаючы можа здзейсніць падарожжа па Кобрыне і яго наваколлі без экскурсавода – “галасавы памочнік” раскажа аб культурных і гістарычных месцах у горадзе. Пры агучцы тэксту выкарыстаны перадавы вопыт сінтэзу маўлення з выкарыстаннем нейронавых сетак.

Віртуальны 3D-тур правядзе па галоўных вуліцах горада, праз сквер ля плошчы Леніна да Палаца культуры і дома-сядзібы Суворава, а там рукой падаць да любога месца. Ён адаптаваны пад усе сучасныя інтэрнэт-прылады: смартфоны, камп’ютары, планшэты, смарт-тэлевізары.

Кобрин_2.jpg

Можна здзейсніць і віртуальныя прагулкі па залах “Дома-сядзібы Суворава”, а таксама даведацца больш аб некаторых экспанатах.

Кобрин_3.jpg

З дапамогай інтэрактыўнай карты і геалакацыі можна пракладваць свае маршруты і знаходзіць бліжэйшыя цікавыя аб’екты. Гід па Кобрыне змяшчае апісанні будынкаў, помнікаў, музеяў, а таксама звесткі аб гістарычных асобах і тэматычных маршрутах.

Кобрин_4.jpg

Раздзел “Кобрын 80-я гады” дазваляе здзейсніць віртуальнае падарожжа ў 80-я гады і ўбачыць, якім быў горад у той час. Цяпер кожны можа не проста прайсціся па вуліцах і плошчах, але і параўнаць сучасныя будынкі з тым, якімі яны былі 50 і больш гадоў таму, а таксама даведацца іх гісторыю. Апісана і агучана больш за 250 аб’ектаў, а з дапамогай нейрасетак чорна-белыя здымкі Кобрына 80-х ператвораны ў каляровыя.

Падарожнічаць па горадзе без экскурсавода дапамогуць графічныя QR-коды на славутасцях і помніках культуры. Трэба проста навесці на шыльдачку камеру тэлефона, спецыяльная праграма распазнае код і адкрые патрэбную старонку праекта “Пазнай Кобрын”.

Дзякуючы сувязям з Кобрынскім ваенна-гістарычным музеем імя А.В. Суворава, аддзелам культуры Кобрынскага райвыканкама, раённай бібліятэкай, а таксама мясцовымі краязнаўцамі, праект стаў своеасаблівай энцыклапедыяй і візітнай карткай Кобрынскага рэгіёна, а таксама важнай часткай краязнаўчых мерапрыемстваў.

“Пазнай Кобрын” – гэта ўнікальны па сваім маштабе беларускі праект, поўны любві да горада і малой радзімы.

Далучайцеся да гісторыі Кобрына і вы!

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам