ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Удзел у навуковай канферэнцыі “Санкт-Пецярбург і беларуская культура”
Віншуем з юбілеем Наталлю Аляксандраўну Гусеву!

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы для забеспячэння навучальнага працэсу і самаадукацыі

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы для забеспячэння навучальнага працэсу і самаадукацыі
Іншыя навіны

14 чэрвеня ў бібліятэцы адбыўся семінар-прэзентацыя, прысвечаны электронна-бібліятэчнай сістэме (ЭБС) “Айбукс”.

ЭБС “Айбукс” змяшчае поўныя тэксты сучаснай вучэбнай, навуковай і дзелавой літаратуры па розных напрамках: IT, эканоміка, менеджмент, юрыспрудэнцыя, педагогіка, медыцына, бібліятэчная справа, культура, мастацтва і інш. Гэта больш за 40 000 выданняў ад 150 расійскіх выдавецтваў.

Запрошаным спікерам семінара выступіла прадстаўнік кампаніі “Айбукс” Таццяна Шайдук. Яна пазнаёміла ўдзельнікаў з аднайменным рэсурсам, яго асаблівасцямі і перавагамі выкарыстання. Былі прадстаўлены структурныя складнікі ЭБС і прадэманстраваны тэхнічныя аспекты працы для бібліятэкараў і чытачоў. Асаблівая ўвага была нададзена эксклюзіўнаму кантэнту – кнігам пецярбургскіх выдавецтваў “Питер” і “БХВ-Петербург”.

ibooks-1.jpg

Нагадваем, што тэставы доступ да ЭБС “Айбукс” адкрыты для ўсіх карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па 31 ліпеня 2023 года.

Віртуальная чытальная зала запрашае да супрацоўніцтва ўсе зацікаўленыя арганізацыі нашай краіны па пытаннях падпіскі на ліцэнзійныя базы даных і навучання працы з імі.

Рады сустрэчы з вамі!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам