ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Аператыўны рамонт блока сучасных дакументаў
Вольны птах беларускіх нябёсаў

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы для бібліятэк сферы адукацыі

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы для бібліятэк сферы адукацыі
Іншыя Навіны

18 мая ў бібліятэцы адбыўся семінар, прысвечаны пытанням выкарыстання электронных інфармацыйных рэсурсаў у дзейнасці бібліятэк устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі.

Семінар прайшоў у змешанай вочна-дыстанцыйнай форме. Яго ўдзельнікамі сталі супрацоўнікі бібліятэк універсітэтаў і каледжаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Sieminar-BiblioRossika-1.jpg

На семінары былі абмеркаваны перавагі і алгарытмы цэнтралізаванай падпіскі бібліятэк на доступ да ліцэнзійных баз даных праз віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі.

Sieminar-BiblioRossika-2.jpg

Удзельнікі пазнаёміліся з магчымасцямі электронна-бібліятэчнай сістэмы “БиблиоРоссика” – ліцэнзійнага інфармацыйнага рэсурсу ўніверсальнай тэматыкі, прызначанага для бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання навучэнцаў і выкладчыкаў усіх ступеней адукацыі.

Віртуальная чытальная зала запрашае да супрацоўніцтва ўсе зацікаўленыя арганізацыі нашай краіны па пытаннях падпіскі на ліцэнзійныя базы даных і навучання працы з імі.

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Адкрыццё выставы “Лясная песня” ў Туркменістане да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

6 Ліп 2022

30 чэрвеня ў рамках урачыстага прыёму, арганізаванага Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Туркменістане з нагоды Дня Незалежнасці нашай краіны, у атэлі “Йылдыз” Апарата прэзідэнта Туркменістана адбылося адкрыццё банэрнай выставы “Лясная песня”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Відэаматэрыялы Х Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”

5 Ліп 2022

Запрашаем пазнаёміцца з відэазапісам дакладаў Х Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура” па тэме “Лічбавыя калекцыі ў прасторы культуры”, якая адбылася 10 чэрвеня і была прысвечана 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Удзельнікі “Цягніка Памяці” наведалі Нацыянальную бібліятэку

4 Ліп 2022

3 ліпеня адну з галоўных славутасцей Мінска – Нацыянальную бібліятэку Беларусі – наведалі ўдзельнікі сумеснага расійска-беларускага праекта “Цягнік Памяці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Выстава “Шэсць стагоддзяў гісторыі медыцыны і фармацыі ў рарытэтах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” працягнута да канца ліпеня

1 Ліп 2022

Выстава “Шэсць стагоддзяў гісторыі медыцыны і фармацыі ў рарытэтах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” выклікала вялікую цікавасць у наведвальнікаў музея кнігі. Яе наведала больш за 7 000 чалавек.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адкрылася выстава да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

30 Чэр 2022

30 чэрвеня ў кальцавым калідоры 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася архіўная фотавыстава “2022 Год гістарычнай памяці”, прымеркаваная да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам