ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Падзяка за паспяховае супрацоўніцтва ў лічбавізацыі культурнай спадчыны
Электронныя інфармацыйныя рэсурсы для бібліятэк сферы адукацыі

Аператыўны рамонт блока сучасных дакументаў

Аператыўны рамонт блока сучасных дакументаў
Іншыя Навіны

19 мая адбыўся вэбінар “Аператыўны рамонт блока сучасных дакументаў”, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх, абласных, раённых і іншых бібліятэк.

Спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі расказалі пра новыя даступныя матэрыялы, якія зручна выкарыстоўваць пры знішчэнні пашкоджанняў блока пры карашку, уклейцы лістоў / ксеракопій лістоў, далі практычныя рэкамендацыі па аператыўным рамонце блокаў сучасных дакументаў.

Падчас мерапрыемства быў прадэманстраваны навучальны фільм па аператыўным рамонце кніжных блокаў рознымі метадамі: з дапамогай двухбаковай клейкай стужкі на аснове поліэфірнай плёнкі і акрылатнага клею, дысперсіі ПВА.

Матэрыял падрыхтаваны цэнтрам алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў.

Навіны

Выстава “Шэсць стагоддзяў гісторыі медыцыны і фармацыі ў рарытэтах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” працягнута да канца ліпеня

1 Ліп 2022

Выстава “Шэсць стагоддзяў гісторыі медыцыны і фармацыі ў рарытэтах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” выклікала вялікую цікавасць у наведвальнікаў музея кнігі. Яе наведала больш за 7 000 чалавек.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адкрылася выстава да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

30 Чэр 2022

30 чэрвеня ў кальцавым калідоры 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася архіўная фотавыстава “2022 Год гістарычнай памяці”, прымеркаваная да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Мастацкія выстаўкі

Ствараем разам: народнае мастацтва беларусаў у выставачным праекце “Жывыя крыніцы”

1 Ліп 2022

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл майстар-класаў з вядомымі народнымі майстрамі Беларусі ў межах выставачнага праекта “Жывыя крыніцы”, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

Выставачныя мультыпраекты

Бібліятэкарам