ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
“Палітра вясны. Гуканне”: выстаўка Святланы Катковай і Зоі Луцэвіч
Музыка ад сэрца

Электронная медыцынская бібліятэка Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі для адукацыі, навукі, практыкі

Электронная медыцынская бібліятэка Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі для адукацыі, навукі, практыкі
Іншыя навіны

З 28 лютага па 1 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіў практычны семінар “Электронная медыцынская бібліятэка Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі для адукацыі, навукі, практыкі”.

Электронная медыцынская бібліятэка – гэта база даных па медыцыне, ахове здароўя і сумежных галінах ведаў. У электронным каталогу сабрана больш за 950 тысяч навуковых выданняў, а менавіта: кнігі, аўтарэфераты дысертацый, дысертацыі, перыядычныя выданні, артыкулы з часопісаў і зборнікаў з фондаў Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі (РНМБ).

28 лютага на адкрыцці семінара ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (НББ) з прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей звярнулася намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце РНМБ Марына Пшыбытка.

З дакладам “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі” выступіў Дзмітрый Сівураў, загадчык аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій РНМБ. У сваім выступленні ён пазнаёміў удзельнікаў з рэсурсам, распавёў пра яго асаблівасці і значэнне ў сферы адукацыі і навукі. Святлана Федчык, загадчыца аддзела бібліятэчнага абслугоўвання РНМБ, у сваім дакладзе “Электронная медыцынская бібліятэка РНМБ: асаблівасці выкарыстання” распавяла пра гісторыю стварэння, спецыфіку і магчымасці карыстання бібліятэкай.

5-Sieminar-RNMB.jpg

Пасля тэарэтычнай часткі мерапрыемства перайшлі да знаёмства з рэсурсам на практыцы. Загадчыца інфармацыйна-аналітычнага аддзела РНМБ Вольга Аліноўская і Святлана Федчык правялі трэнінг па працы з электроннай медыцынскай бібліятэкай для супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі. Кожны з удзельнікаў семінара меў магчымасць самастойна пазнаёміцца з рэсурсам на практыцы і задаць пытанні дакладчыкам.

У працяг семінара для супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі 1 сакавіка была арганізавана экскурсія ў РНМБ, падчас якой адбылося знаёмства з асноўнымі напрамкамі яе дзейнасці. Супрацоўнікі НББ наведалі аддзел фарміравання рэсурсаў, інфармацыйна-аналітычны аддзел, аддзел інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання і аддзел фондасховішча.

Асаблівае ўражанне зрабіла наведванне Музея гісторыі медыцыны Беларусі. Прадстаўленыя ў музеі экспанаты даюць поўнае ўяўленне аб асноўных этапах станаўлення і развіцця медыцыны нашай краіны.

У канцы сустрэчы дырэктар РНМБ Вераніка Шутава ўручыла кожнаму ўдзельніку семінара сертыфікат аб праходжанні навучання працы з “Электроннай медыцынскай бібліятэкай РНМБ”.

Нагадваем, што доступ да электроннай медыцынскай бібліятэкі РНМБ адкрыты для ўсіх зарэгістраваных карыстальнікаў у чытальных залах Нацыянальнай бібліятэкі. Карыстальнікам даецца доступ да поўных тэкстаў дакументаў з фондаў РНМБ пасля афармлення замовы патрэбнага дакумента з дапамогай электроннага каталога. Рэгістрацыя на сайце электроннай бібліятэкі абавязковая.

1-Sieminar-RNMB.jpg

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння і навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам