ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Любімыя вобразы Серафімы Патапавай на выставе ў Нацыянальнай бібліятэцы
Усерасійская адукацыйная акцыя “Бібліятэчны дыктант”

Алічбаваныя перыядычныя выданні: магчымасці аддаленага доступу для бібліятэк

Алічбаваныя перыядычныя выданні: магчымасці аддаленага доступу для бібліятэк
Іншыя Навіны

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках мерапрыемстваў віртуальнай чытальнай залы прайшоў семінар па вывучэнні магчымасцей працы з перыядычнымі выданнямі на электроннай платформе “ИВИС”.

Платформа “ИВИС” змяшчае поўныя тэксты рускамоўных навуковых часопісаў па ўсіх галінах ведаў, цэнтральную і рэгіянальную перыёдыку краін СНД, выданні Расійскай акадэміі навук, а таксама глыбокія архівы перыядычных выданняў СССР. Лічбавыя версіі цалкам адпавядаюць друкаваным аналагам.

Sieminar_IVIS-1.jpg

У якасці запрошанага эксперта выступіў прадстаўнік ТАА “ИВИС” Дзмітрый Ушанаў. Ён прадставіў агляд функцыянальных магчымасцей працы з новым інтэрфейсам платформы, планы па пашырэнні асартыменту выданняў і развіцці сэрвісаў для працы з імі.

Мерапрыемства прайшло ў змешаным фармаце. У ім узялі ўдзел спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, іншых бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў.

Sieminar_IVIS-2.jpg

Нагадваем, што доступ да перыядычных выданняў на платформе “ИВИС” адкрыты для ўсіх зарэгістраваных карыстальнікаў бібліятэкі.

Віртуальная чытальная зала запрашае да супрацоўніцтва ўсе зацікаўленыя арганізацыі нашай краіны па пытаннях падпіскі на ліцэнзійныя базы даных і навучання працы з імі.

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Танкіст-ас

20 Вер 2024

Званне Героя Савецкага Саюза Вітольду Міхайлавічу Гінтаўту (1922–1987) прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнога Савета СССР ад 24 красавіка 1944 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Бібліятэкарам