ГалоўнаяМерапрыемствыВысокая якасць
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Хлюпик и друг его Нюня”
“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстава па выніках LХIII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

Высокая якасць

Высокая якасць
Іншыя мерапрыемствы
26 сакавіка – 30 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Мабільная" (3-ці паверх)
Месца правядзення

Кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Высокая якасць” прымеркавана да Года якасці, якім аб’яўлены 2024. У экспазіцыі – выданні і плакаты з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія расказваюць аб савецкім і сучасным разуменні катэгорыі якасці, а таксама аб успрыманні тэмы і праблемы якасці савецкімі мастакамі-плакатыстамі.

Тэма якасці як прадмет навуковага даследвання турбавала савецкіх і цікавіць сучасных беларускіх аўтараў. Адметнае месца адведзена выданням, якія адсылаюць да вытокаў распрацоўкі стандарта “Дзяржаўны знак якасці” і расказваюць пра конкурс “На выяву знака якасці” (1967), які праводзіўся ў СССР, пра вопыт прысваення Знака якасці прадпрыемствамі, чыя прадукцыя адпавядала высокаму тэхнічнаму ўзроўню, якасці і надзейнасці. Прадстаўлены на выстаўцы і комплекс дакументаў, які адлюстроўвае сучасныя падыходы да павышэння якасці жыцця беларускага народа, дэманструюць шматграннаць і патэнцыял эканомікі Беларусі, даступнаць і якасць адукацыі, адметнасць нацыянальнай культуры.

vysokaja_jakasc-1.jpg

Якасць – адна з найбольш запатрабаваных у 1950–1980-х гг. бытавых сацыяльных тэм для мастакоў-плакатыстаў. З гумарам, іроніяй і натхненнем разглядаюцца праблемы якасці жыцця, працы, узровень якасці прадукцыі, тавараў і вытворчасці, як фабрычнай, швейнай, так і сельскагаспадарчай. Асаблівы водгук выклікаюць у аўтараў спецыфіка якасных будаўніцтва, абслугоўвання, паслуг і выхавання.

Шэраг плакатаў, прапанаваных гледачу, створаны знакамітымі графікамі Саюза мастакоў БССР Мікалаем Гурло, Францам Выпасам, Жаннай Сікора і г.д. У экспазіцыі – плакаты з серыі “Беларускі Агітплакат”, а таксама гумарыстычныя замалёўкі творчага аб’яднання мастакоў “Баявы аловак”, якое займалася агітацыйна-прапагандысцкай працай з 1939 г. Сярод аўтараў, што працавалі ў выданні, – вядомыя майстры сатыры, савецкія мастакі Віктар Травін, Уладзіслаў Кюнап, Дзмітрый Абазненка, Георгій Кавенчук, Леанід Камінскі і інш.

Выразныя, колкія, лаканічныя, насычаныя гумарам камічныя сюжэты сатырычных плакатаў выяўляюць дармаедаў, бракаробаў, гультаёў і хамаў. Агітацыйныя плакаты на тэму якасці яркія, неардынарныя, кідкія, напоўненыя годнасцю і прынцыповасцю, фармулёўкі выяўляюць упэўненасць у неабходнасці якаснай сучаснасці. Лаканічныя назвы і нечаканыя фразы-каламбуры ў загалоўках плакатаў і назвах выданняў, поўныя энергіі і натхнення, імкнення адзначыць, выявіць, выкараніць, абавязкова абараніць правую справу.

vysokaja_jakasc-2.jpg

Экспазіцыя “Высокая якасць” прыцягвае ўвагу да самой ідэі якасці і выразна падкрэслівае неабходнасць яе прысутнасці ў паўсядзённым жыцці. Прымеркаваная да Года якасці яна распавядае пра мінулы і сённяшні дзень, пра прыкрыя і пацешныя супадзенні па-за часам, пра асаблівы каларыт савецкага побыту, які цікава ўзгадаць, і пра надзённыя навуковыя і практычныя вынаходкі ў прасторы беларускай якасці. Сучасны жыхар Беларусі, як і раней савецкі грамадзянін, вартыя таго, каб паслугі, тавары і ўмовы вакол яго былі выкананы на належным якасным узроўні.


Выстава размешчана ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх) з 26 сакавіка да 30 красавіка 2024 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам