ГалоўнаяМерапрыемствыПрэс-прэзентацыя “Гуманістычны і стваральны патэнцыял беларускай літаратуры”
Выстава да навагодніх свят “Калядная палітра”
Бяспечная, рэгуляваная і легальная міграцыя ў XXI стагоддзі

Прэс-прэзентацыя “Гуманістычны і стваральны патэнцыял беларускай літаратуры”

Прэс-прэзентацыя “Гуманістычны і стваральны патэнцыял беларускай літаратуры”
Іншыя мерапрыемствы
19 снежня
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

19 снежня ў бібліятэцы адбудзецца прэс-прэзентацыя “Гуманістычны і стваральны патэнцыял беларускай літаратуры” ў межах Года міру і стварэння.

У праграме мерапрыемства – прэзентацыя 26 тамоў серыі кніг “Залатая калекцыя беларускай літаратуры ў 50 тт.”, у якой друкуюцца шэдэўры беларускага прыгожага пісьменства.

На прэс-презентацыі будуць прадстаўлены акадэмічныя зборы твораў класікаў нацыянальнай літаратуры – Максіма Танка, Янкі Брыля  і Кузьмы Чорнага, падрыхтаваныя ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы і выдадзеныя ў буйных рэспубліканскіх выдавецтвах – “Мастацкая літаратура” і Выдавецкі доме “Беларуская навука”.

Падчас мерапрыемства пойдзе гаворка пра ўнікальны кніжны праект “Сучасная літаратура краін СНД”, які ажыццёўлены міжнародным калектывам навукоўцаў, пісьменнікаў і перакладчыкаў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Выдаўцы і пісьменнікі распавядуць пра лепшыя мастацкія здабыткі за апошні творчы год, прадставяць найбольш значныя творы і кнігі сучасных беларускіх аўтараў.

Будуць прэзентавацца найнавейшыя дасягненні сучаснай беларускай літаратуры для дзяцей, адзначаны найбольш дасканалыя выданні і найбольш запатрабаваныя аўтары.

Арганізатары мерапрыемства – Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Саюз пісьменнікаў Беларусі, выдавецтва “Мастацкая літаратура”, газета “Літаратура і мастацтва”.

Пачатак мерапрыемства – а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам