ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб прававых падставах спынення працоўных адносін работніка з наймальнікам
Адметныя 85
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Котёнок Пых и щенок Прыг”

Размова з адвакатам аб прававых падставах спынення працоўных адносін работніка з наймальнікам

Размова з адвакатам аб прававых падставах спынення працоўных адносін работніка з наймальнікам
Іншыя мерапрыемствы
19 снежня
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257c
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Тэма размовы – “Прававыя падставы і прычыны спынення працоўных адносін”.

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • Што з’яўляецца падставай узнікнення змянення і спынення працоўных адносін?
  • Якія могуць быць прычыны для звальнення?
  • Што з’яўляецца падставай для скасавання працоўнага дагавора па ініцыятыве работніка?
  • Якія падставы існуюць для скасавання працоўнага дагавора па ініцыятыве працадаўцы?
  • Чым адрозніваецца звальненне ад спынення працоўнага дагавора?
  • Тыповыя парушэнні заканадаўства аб працы

Кампетэнтна на гэтыя і іншыя пытанні адкажа адвакат, член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Галіна Віктараўна Мельнічонак.

Па дадзенай тэме падрыхтавана выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).
Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча, і сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам