ГалоўнаяМерапрыемствыМузей кнігі запрашае ў госці!
“Любімыя”: выстава жывапісу Серафімы Патапавай
Курэнне або здароўе – вам выбіраць!

Музей кнігі запрашае ў госці!

Музей кнігі запрашае ў госці!
Іншыя мерапрыемствы
1 студзеня – 31 снежня
Дата правядзення
10.00–17.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50 / 1 чал.
Кошт наведвання

А вы ўжо наведвалі музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі? Бачылі друкаваныя кніжныя рарытэты? Хочаце спазнаць таямніцу выдавецкай справы і паспрабаваць сябе ў ролі кнігазнаўцаў?

Запрашаем прыняць удзел у квесце “Знаёмцеся, кніга!”.

Гэта творчая гульня – пошук кніжных скарбаў у музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У кожнага наведвальніка квесту будзе магчымасць:

  • пачуць пра гісторыю стварэння выдавецкай маркі;
  • убачыць кнігі, выпушчаныя выдаўцамі Беларусі, Расіі і краін Еўропы;
  • стварыць выдавецкую марку ўласнага дызайну.

Працягласць: 60 хвілін.
Кошт: 4 руб. 50 кап. / 1 чалавек.
Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82, (8 017) 293 27 22.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам