ГалоўнаяМерапрыемствыКурэнне або здароўе – вам выбіраць!
Музей кнігі запрашае ў госці!
Музыканты-аматары запрашаюць

Курэнне або здароўе – вам выбіраць!

Курэнне або здароўе – вам выбіраць!
Іншыя мерапрыемствы
17 мая – 14 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 17 мая па 14 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Курэнне або здароўе – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Гэты Дзень быў абвешчаны 17 мая 1989 года Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) на 42-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя (рэзалюцыя WHA42.19) і штогод адзначаецца 31 мая.

У 2023 годзе Сусветны дзень без тытуню праходзіць пад дэвізам “Вырошчваць прадукты харчавання, а не тытунь”.

Прапанаваная чытачам выстава налічвае каля 80 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты. Гэтыя дакументы раскрываюць шматгранную дзейнасць Сусветнай арганізацыі здароўя і іншых арганізацый, накіраваную на прыцягненне глабальнай увагі да тытунёвай эпідэміі і яе смяротных наступстваў.

Прадстаўленая экспазіцыя пазнаёміць чытача з праблемай тытунёвай залежнасці і яе наступствамі, а таксама з тымі мерамі, якія прымаюцца на міжнародным і нацыянальным узроўнях для зніжэння ўзроўню спажывання тытуню.

Сярод прадстаўленых на выставе дакументаў – матэрыялы навукова-практычных канферэнцый, манаграфіі, вучэбна-метадычныя дапаможнікі па прафілактыцы тытунекурэння, інфармацыйныя матэрыялы па збавенні ад нікацінавай залежнасці і інш.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Здаровы лад жыцця: прафілактыка тытунезалежнасці
  • Псіхалагічныя аспекты нікацінавай залежнасці
  • Курэнне і яго ўплыў на здароўе
  • Жыццё без тытуню: як кінуць паліць

Выстава будзе карысная спецыялістам у галіне аховы здароўя, сацыяльным і медыцынскім работнікам, педагогам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемай тытунезалежнасці і пытаннямі здаровага ладу жыцця.

Тытунёвая эпідэмія з’яўляецца адной з найбольш сур’ёзных пагроз для здароўя насельніцтва, якія калі-небудзь узнікалі ў свеце: штогод ад яе гіне больш за 8 млн чалавек, уключаючы 1,2 млн людзей, якія паміраюць ад наступстваў уздзеяння другаснага тытунёвага дыму.

У адказ на глабалізацыю “тытунёвай эпідэміі” была распрацавана Рамачная канвенцыя СААЗ па барацьбе з тытунём (РКБТ СААЗ), якая прынята Сусветнай асамблеяй аховы здароўя 21 мая 2003 года і ўступіла ў сілу 27 лютага 2005 года. У шасці стратэгіях канвенцыі прапанаваны асноўныя крокі, якія варта распачаць дзяржавам у барацьбе з тытунекурэннем. Гэта забарона прамой і ўскоснай рэкламы тытуню; павышэнне падаткаў і цэн на тытунь; стварэнне ва ўсіх грамадскіх і працоўных памяшканнях свабоднага ад тытунёвага дыму асяроддзя; размяшчэнне буйных і выразных графічных папярэджанняў аб небяспецы для здароўя на ўпакоўках тытунёвых вырабаў; арганізацыя дапамогі тым, хто хоча адмовіцца ад шкоднай звычкі.

Беларусь падпісала канвенцыю 17 чэрвеня 2004 года, а ратыфікавала 8 верасня 2005 года. Тым самым наша дзяржава ўзяла на сябе абавязацельства прымаць усе яе ўмовы на нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным узроўнях, каб пастаянна і істотна скарачаць спажыванне тытуню. У краіне забаронена рэклама тытунёвых вырабаў, у адпаведнасці з патрабаваннямі РКБТ СААЗ зменены патрабаванні да іх упакоўкі, праводзіцца работа па стварэнні тэрыторый, свабодных ад курэння, забаронена курэнне ў шэрагу грамадскіх месцаў.

Карысныя спасылкі


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам