ГалоўнаяМерапрыемствыШлях мужнасці і славы
Запрашаем на творчыя заняткі "Домік для птушачак"
Запрашаем на музейныя чытанні “Сустрэча з казкай”

Шлях мужнасці і славы

Шлях мужнасці і славы
Іншыя мерапрыемствы
8 мая – 23 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
кальцавая галерэя (2-гі паверх)
Месца правядзення

Да Дня Перамогі ў кальцавой галерэі 2-га паверха працуе выстаўка “Шлях мужнасці і славы”.

Дзень Перамогі – гэта вялікае свята, якое дазваляе захаваць светлую памяць аб Вялікай Перамозе і перадаць яе наступным пакаленням. Менавіта беларусы першымі прынялі на сябе вераломны ўдар нацысцкіх захопнікаў 22 чэрвеня 1941 года. Тысячы нашых суайчыннікаў змагаліся ў гэтай вайне. У бязлітаснай барацьбе з ворагам яны паказвалі прыклады мужнасці, стойкасці і гераізму, выконвалі адказныя задачы па абароне Айчыны.

На выстаўцы прадстаўлена каля 100 кніг, выдадзеных за апошняе дзесяцігоддзе. У іх распавядаецца пра гераізм, мужнасць і стойкасць беларускага і іншых народаў Савецкага Саюза ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў: “Гады ваеннага ліхалецця”, “Хроніка Вялікай Перамогі”, “Вялікая Перамога”, “Палкаводцы Вялікай Перамогі”, “Напісана вайной”, “Паклонімся вялікім тым гадам”.

Сярод адметнасцей экспазіцыі – выдадзеная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь серыя кніг “Без срока давности”, якая раскрывае тысячы дакументальных пацвярджэнняў злачынстваў нацыстаў і іх хаўруснікаў супраць мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі. Такія выданні дазваляюць сучаснікам адчуць сэрцам маштаб перанесеных бедстваў.

Кніга “Ніколі не забудзем”, што выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”, нікога не пакіне абыякавым. Гэта сучаснае перавыданне зборніка, які ўпершыню ўбачыў свет у 1948 годзе і потым перавыдаваўся 12 разоў. У ім – апавяданні малых відавочцаў страшэнных злачынстваў, дапоўненыя ўнікальнымі кантрастнымі падборкамі фатаграфій шчаслівых дзяцей мірнага часу і дзяцей ваеннага ліхалецця.

Класіка ваеннай прозы прадстаўлена серыяй “Великая Отечественная”. Яна апавядае пра ўнікальныя чалавечыя лёсы, невядомыя або малавядомыя ваенныя падзеі, інтэрнацыянальны характар подзвігаў, якія здзяйсняліся ў імя Перамогі, а галоўны сэнс твораў – памяць пра тых, хто заваяваў права на неўміручасць самай дарагой цаной – цаной жыцця.

Выстаўка “Шлях мужнасці і славы” – сведчанне патрыятычнага подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прасякнутае імгненнем мірнага стварэння па ўшанаванні памяці загінулых і ветэранаў, што абаранялі нашу Радзіму.


Экспазіцыя працуе з 8 мая па 23 чэрвеня 2023 года.
Дата заканчэння яе працы можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам