ГалоўнаяМерапрыемствыМайстар-клас па тэхніцы роспісу па шкле
“Прысвячэнне майстру”: выстаўка да 120-годдзя з дня нараджэння Івана Ахрэмчыка
Размова з адвакатам пра змены ў новай рэдакцыі Кодэкса аб Зямлі

Майстар-клас па тэхніцы роспісу па шкле

Майстар-клас па тэхніцы роспісу па шкле
Іншыя мерапрыемствы
15 мая
Дата правядзення
15.00–18.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае серыю майстар-класаў з удзелам вядомых майстроў народнай творчасці ў рамках выставачнага праекта “Фарфоравае асарці”.

15 і 22 мая а 15-й у выставачным комплексе (пам. 104) адбудуцца сустрэчы з членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Нінай Шкурдзюк па вырабе дэкаратыўнага пано ў тэхніцы роспісу па шкле.

У падобнай тэхніцы распісвалі дэкаратыўныя шкляныя рамкі для абразоў і сямейных фатаграфій. Сёння роспісам па шкле ў Беларусі займаюцца асобныя майстры. Нягледзячы на тое, што тэхніка многім здаецца складанай, асвоіць яе значна лягчэй, чым маляваць пэндзлем або алоўкам. Разам з Нінай Шкурдзюк вы зможаце азнаёміцца з этапамі стварэння традыцыйнага малюнка на шкле, а таксама прымяніць атрыманыя веды на практыцы і стварыць уласнае пано з характэрнай кампазіцыяй, насычанай каларыстыкай.

Роспіс па шкле (мастацкі вітраж) як адзін з традыцыйных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва сваімі каранямі сыходзіць у эпоху Рэнесансу. На тэрыторыі Беларусі тэхніка пачала распаўсюджвацца ў пачатку ХХ стагоддзя. Малявалі беларусы на прамавугольных кавалках шкла, выкарыстоўваючы празрыстыя каляровыя лакі, алейныя і друкарскія фарбы. Абрысы малюнка спачатку прапрацоўвалі чорнай лініяй, потым залівалі фарбай. У канцы працы мастак падкладаў пад шкло фольгу, што стварала своеасаблівы дэкаратыўны эфект.

Сваімі рукамі можна намаляваць розныя карціны, распісаць вазы, зрабіць арыгінальным шкляны прадмет, які ўпішацца ў любы інтэр’ер. Праца з вітражнымі фарбамі – творчы, дзіўны працэс, здольны надаць малюнку на шкле непаўторны характар. І ўсё гэта можна стварыць сваімі рукамі, выкарыстоўваючы ўсе перавагі фарбаў.


Для ўдзелу ў майстар-класе неабходна:

  • абавязкова зарэгістравацца: (8 017) 293 27 50;
  • прынесці з сабой рамку для фатаграфіі любога памеру са шклом.

Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы “Фарфоравае асарці”:

  • для дарослых – 7 руб.
  • ля навучэнцаў сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў – 5 руб.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 368 37 37293 27 50.

Матэрыял пададзены галерэйна-выставачным аддзелам.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам