ГалоўнаяМерапрыемствы“Прысвячэнне майстру”: выстаўка да 120-годдзя з дня нараджэння Івана Ахрэмчыка
Мелодыі белых начэй
Майстар-клас па тэхніцы роспісу па шкле

“Прысвячэнне майстру”: выстаўка да 120-годдзя з дня нараджэння Івана Ахрэмчыка

“Прысвячэнне майстру”: выстаўка да 120-годдзя з дня нараджэння Івана Ахрэмчыка
Іншыя мерапрыемствы
27 красавіка – 17 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Мабільная" (3-ці паверх)
Месца правядзення

27 красавіка ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх, кальцавы калідор) адкрылася выстаўка жывапісу і графікі вучняў Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка да 120-годдзя з дня нараджэння мастака.

Рэтраспектыўная выстаўка “Прысвячэнне майстру” знаёміць гасцей з прыкладамі і вынікамі пошуку і станаўлення мастацкага амплуа вучняў гімназіі-каледжа 1970-х–2020-х гг. У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя работы студэнтаў, курсавыя і дыпломныя, прысвечаныя самым разнастайным тэмам – навучанню, пошуку прызначэння, успрыняццю рэчаіснасці, жыццю, гісторыі і культуры Беларусі.

Іван Ахрэмчык – знакавая асоба для беларускай мастацкай адукацыі, прафесар, выкладчык шэрагу мастацкіх устаноў, настаўнік вучняў, якія ў далейшым сталі знакамітымі мастакамі. Ён, яго вучні і прыхільнікі падрыхтавалі не адно пакаленне адказных педагогаў, верных класічнай школе беларускага жывапісу. Дзякуючы ім адораныя дзеці з усіх куткоў Беларусі здзяйсняюць свае першыя крокі ў творчасці.

Экспазіцыя “Прысвячэнне майстру” сведчыць аб тым, што юныя мастакі захоўваюць класічныя падыходы і разам з тым адпавядаюць сучасным тэндэнцыям у жывапісе і выяўленчым мастацтве, а значыць – справа Івана Восіпавіча Ахрэмчыка і памяць аб ім жывуць і сёння.


Выстаўка будзе працаваць да 17 кастрычніка 2023 года.
Дата заканчэння яе працы можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам