ГалоўнаяМерапрыемствыЗнакі беларускага алфавіта
Правобраз Сусвету: у бібліятэцы пройдзе майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве
Запрашаем на музейныя заняткі “Дзівосны свет раслін на старонках старых кніг”

Знакі беларускага алфавіта

Знакі беларускага алфавіта
Іншыя мерапрыемствы
7 красавіка
Дата правядзення
17.00–18.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

7 красавіка а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца прэзентацыя альбома “ЛітАрт. Знакі беларускага алфавіта”, прысвечанага беларускаму шрыфтавому мастацтву.

Беларусь мае ўнікальную нацыянальную школу графікі і шрыфту, заснаваную на традыцыях выданняў Ф. Скарыны, а таксама на авангардным мастацтве ХХ ст. У наш час узрастае зацікаўленасць і ўвага да праектавання шрыфтоў, тыпаграфікі, каліграфіі, леттэрынгу і адбываецца своеасаблівае адраджэнне “мастацтва літары”. Новы альбом, выдадзены ў 2021 г. выдавецтвам “Беларусь”, падрабязна знаёміць з творчасцю беларускіх графікаў, шрыфтавікоў і каліграфаў з мастацкага аб’яднання “ЛітАрт”.

На старонках альбома чытачы змогуць убачыць адлюстраванне новых тэндэнцый і веянняў беларускага шрыфтавога мастацтва, пераасэнсаваных мастакамі. Выданне ўключае каля 200 яркіх фотаілюстрацый шрыфтавых і графічных кампазіцый. Сярод іх – графічныя серыі і шрыфтавыя плакаты П. Семчанкі, Г. Мацура, С. Саркісава, П. Татарнікава, Ю. Тарэева, У. Свентахоўскага, Р. Найдзена, К. Васюка, Д. Сурскага, “Азбуква” Т. Кулажэнка, шрыфт А. Савіча і А. Кошалева, арт-інсталяцыі А. Міхалевіча, К. Вашчанкі і шмат іншых аўтарскіх напрацовак.

Складальнікамі выдання і аўтарамі грунтоўных мастацтвазнаўчых артыкулаў да яго з’яўляюцца вядомы мастацтвазнавец, першы намеснік старшыні Саюза беларускіх мастакоў Наталля Шаранговіч і мастак-каліграф, прафесар, ініцыятар стварэння аб’яднання “ЛітАрт” Павел Семчанка. Матэрыялы прысвечаны гісторыі і сучаснаму этапу развіцця беларускай шрыфтавой культуры.

Запрашаем на прэзентацыю альбома “ЛітАрт. Знакі беларускага алфавіта” – пераможцы ў намінацыі “Арт-кніга” LXI Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Глядзіце таксама рэпартаж тэлеканала "Беларусь 1".

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам