ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
125 гадоў вядомаму вучонаму-селекцыянеру
Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўдзел у святкаванні 100-гадовага юбілею “Інастранкі”

Дакрануцца да літары: у бібліятэцы адбылася прэзентацыя альбома аб шрыфтавым мастацтве

Дакрануцца да літары: у бібліятэцы адбылася прэзентацыя альбома аб шрыфтавым мастацтве
Іншыя навіны

7 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы прэзентавалі пераможцу ў намінацыі “Арт-кніга” LXI Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” – альбом “ЛітАрт. Знакі беларускага алфавіта”.

У наш час узрастае зацікаўленасць і ўвага да праектавання шрыфтоў, тыпаграфікі, каліграфіі, летэрынгу і адбываецца своеасаблівае адраджэнне “мастацтва літары”. Гэта нездарма: Беларусь мае ўнікальную нацыянальную школу графікі і шрыфту, заснаваную на традыцыях выданняў Ф. Скарыны і распрацоўках авангарднага мастацтва ХХ ст. Новы альбом, выпушчаны ў 2021 г. выдавецтвам “Беларусь”, падрабязна знаёміць з творчасцю беларускіх графікаў, шрыфтавікоў і каліграфаў з мастацкага аб’яднання “ЛітАрт”.

З прывітальным словам да прысутных на мерапрыемстве звярнуўся намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка. Мастацтвазнавец, журналіст, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў, складальнік альбома Наталля Шаранговіч і мастак-каліграф, педагог, заснавальнік і куратар творчага аб’яднання “ЛітАрт”, складальнік альбома Павел Семчанка расказалі аб гісторыі стварэння кнігі, дзейнасці сучаснай арганізацыі “ЛітАрт” і падзякавалі за сумесную працу ўдзельнікам праекта.

У ліку шаноўных гасцей з экспертным меркаваннем таксама выступілі дацэнт кафедры графічнага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, член секцыі графічнага дызайну Беларускага саюза мастакоў, мастак-каліграф Генадзь Мацур і вядучы спецыяліст выдавецтва “Беларусь” Анжэла Садоўская.

Альбом “ЛітАрт. Знакі беларускага алфавіта” прысвечаны аднайменнаму аб’яднанню, якое існуе больш за 20 гадоў, і беларускаму шрыфтавому мастацтву, яго гісторыі і сучаснасці. Выданне ўключае ў сябе каля 200 знакавых фотаілюстрацый, якія ўражваюць шрыфтавымі і графічнымі кампазіцыямі. Сярод іх – графічныя серыі і шрыфтавыя плакаты П. Семчанкі, Г. Мацура, С. Саркісава, П. Татарнікава, Ю. Тарэева, У. Свентахоўскага, Р. Найдзена, К. Васюка, Д. Сурскага, “Азбуква” Т. Кулажэнка, шрыфт А. Савіча і А. Кошалева, арт-інсталяцыі А. Міхалевіча, К. Вашчанкі і шмат іншых аўтарскіх напрацовак.

У межах мерапрыемства госці таксама змаглі азнаёміцца са спецыяльна падрыхтаванай кніжнай выстаўкай-праглядам з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам