ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Мерапрыемствы да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права і Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці
Дакрануцца да літары: у бібліятэцы адбылася прэзентацыя альбома аб шрыфтавым мастацтве

125 гадоў вядомаму вучонаму-селекцыянеру

125 гадоў вядомаму вучонаму-селекцыянеру
Іншыя навіны

8 красавіка спаўняецца 125 гадоў Эме Пятроўне Сюбаравай (1897–1982), славутаму беларускаму вучонаму ў галіне садоўніцтва, селекцыі пладовых культур.

Эма Пятроўна Сюбарава нарадзілася ў латвійскім горадзе Валміеры ў сям’і рабочага. У 1924 г. скончыла 1-шы Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1925 г. была накіравана на работу ў Беларускае аддзяленне Усесаюзнага інстытута раслінаводства. Там яна ўключылася ў навуковыя даследаванні па селекцыі і сортавывучэнні, у ходзе якіх на тэрыторыі Беларусі збіраліся і даследаваліся сусветныя калекцыі генетычных рэсурсаў пладовых і ягадных культур, аналізаваліся прыродна-кліматычныя ўмовы, праводзіліся стацыянарныя доследы, экспедыцыйныя абследаванні. Пры непасрэдным удзеле Э.П. Сюбаравай у рэспубліцы былі распрацаваны і ўпершыню ўкаранёны ў практыку пародна-сартавое раяніраванне і стандартызацыя пладовых і ягадных культур. Актыўна працягвалася праца па вывядзенні новых сартоў, шмат увагі надавалася селекцыі костачкавых раслін. Э.П. Сюбаравай былі выведзены такія сарты чарэшні, як Заслонаўская, Залатая лошыцкая, Прыгажуня, Мускатная, Народная і іншыя, распачата праца над стварэннем новага сорту слівы Сліва Пашкевіча. Да канца 1930-х гг. у рэспубліцы была арганізавана сістэма дзяржаўных і калгасных пладовых пітомнікаў, пасаджаны таварныя сады вакол Мінска, іншых буйных гарадоў і прамысловых цэнтраў. Э.П. Сюбарава была не толькі навукова-метадычным кіраўніком, але і непасрэдным удзельнікам гэтых работ. У 1940 г. плошча такіх садоў склала 82 га.

Siubarava-4.jpg

У час Вялікай Айчыннай вайны, знаходзячыся ў акупацыі, Э.П. Сюбарава і яе муж А.Я. Сюбараў прыклалі ўсе намаганні для захавання селекцыйных садоў і пітомнікаў, асноўнай дакументацыі. Гэта дало магчымасць амаль адразу пасля вызвалення прадоўжыць навуковыя даследаванні і селекцыйную работу ў галіне пладаводства. І ўжо да пачатку 1950-х гг. у працэс вытворчасці пладоў і ягад былі ўключаны новыя сарты пладовых культур, напрыклад, грушы Бэра лошыцкая, Бэра ранняя, Беларуска і інш.

Siubarava-3.jpg

У 1956 г. быў створаны Беларускі навукова-даследчы інстытут пладаводства, агародніцтва і бульбы, у якім у 1957 г. Э.П. Сюбарава ўзначаліла аддзел селекцыі пладовых культур. У наступныя гады яна кіравала навуковымі калектывамі, стварала новыя сарты. У 1963 г. абараніла доктарскую дысертацыю.

Эма Пятроўна Сюбарава – аўтар больш за 80 навуковых прац, у тым ліку манаграфій “Вишня” (1954) і “Черешня” (1954). Працягвае актыўна працаваць створаная Э.П. і А.Я. Сюбаравымі навуковая школа селекцыянераў у галіне пладаводства.

Siubarava-5-1.jpg

Дзейнасць вучонага высока ацэнена дзяржавай: у 1967 г. ёй прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі Беларусі, яна ўзнагароджана двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, юбілейным медалём імя І.У. Мічурына, медалямі Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР і БССР, ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. У гонар заснавальніка беларускай селекцыі вучнямі і паслядоўнікамі створаны познезімовы сорт яблыкаў Памяць Сюбаравай. Плады гэтага сорту кісла-салодкія, буйныя, высокаўстойлівыя да хвароб.

Доктар сельскагаспадарчых навук Зоя Аркадзьеўна Казлоўская ў адным са сваіх артыкулаў так характарызуе плён шматгадовай навуковай працы вучонага:

Э.П. Сюбаровой создан богатейший гибридный фонд плодовых культур, выведено 17 сортов яблони, которые обладают высокой зимостойкостью, продуктивностью и способностью храниться длительное время, а также ряд сортов груши, вишни и сливы. Большое теоретическое и практическое значение имеет ее работа по продвижению на север черешни. В короткий для селекции плодовых культур срок она создала сорта этой культуры…, характеризующиеся зимостойкостью и высоким качеством плодов, что позволило впервые  районировать в республике черешню как  породу и лучшие отечественные ее сорта.

Інфармацыю аб навуковых працах Э.П. Сюбаравай і публікацыях, якія раскрываюць яе дзейнасць, можна знайсці ў электронным каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, біяграфічныя звесткі – у Нацыянальнай базе даных аўтарытэтных/нарматыўных запісаў, анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам