ГалоўнаяМерапрыемствыБестселер па-беларуску
Фестываль пейзажа
Сугучнасць слоў жывых

Бестселер па-беларуску

Бестселер па-беларуску
Іншыя мерапрыемствы
21 лютага – 1 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў кальцавой галерэі 2-га паверха арганізавана выстава “Бестселер па-беларуску”.

Сёлета юбілеі з часу першай публікацыі адзначае шэраг выданняў, сярод іх – творы майстроў беларускага мастацтва слова, класічнай рускай літаратуры, а таксама сусветныя бестселеры.

У лік скарбаў прыгожага пісьменства ўваходзяць кнігі, створаныя на розных мовах аўтарамі розных краін, добра ўсім вядомыя, яны карыстаюцца нязменнай любоўю чытачоў усяго свету. Сярод іх – творы, напісаныя як сотні гадоў назад, так і здабыткі апошніх дзесяцігоддзяў.

На выставе прадстаўлены выданні-юбіляры айчынных аўтараў, а таксама перакладзеныя на беларускую мову найбольш запатрабаваныя замежныя кнігі-юбіляры. Гэта творы розных літаратурных жанраў: раманы, аповесці апавяданні, балады, паэмы, адрасаваныя рознаўзроставай аўдыторыі. Для кагосьці сустрэча з бестселерам будзе першай, а хтосьці, магчыма, захоча перачытаць знаёмыя творы, знайсці любімыя радкі, успомніць любімых герояў і расказаць пра кнігу сваім сябрам.

У асноўным раздзеле выставы дэманструюцца асобнікі першых і найбольш ранніх выданняў, якія складаюць нацыянальную літаратурную спадчыну. Сярод іх першае выданне паэмы Я. Купалы “Сон на кургане” (1912), першае выданне аповесці Я. Коласа “У глыбі Палесся” (1927), раман Ул. Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” з ілюстрацыямі М. Басалыгі (лаўрэат 57-га Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” (2018) у намінацыі “ЛІТ-фармат”), а таксама ілюстраваныя выданні А. Куляшова, М. Лынькова і інш.

Наступны раздзел прадстаўляе сусветную класіку, перакладзеную на беларускую мову. У шэрагу выданняў-юбіляраў – творы казачнікаў Ш. Пяро, Х. Андэрсена і братоў Грым, прыгодніцкі раман Ж. Верна, класічныя аповесці, апавяданні і раманы А. Пушкіна, Л. Талстога, І. Тургенева, М. Гогаля і інш. Многія кнігі ўбачылі свет у мінскіх выдавецтвах у 1930–1940-я гг., але ёсць і сучасныя пераклады твораў А. Дойля, Дж. Толкіена і іншых. Большасць выданняў захоўвае асаблівасці мастацкага афармлення, створанага знакамітымі мастакамі для першых публікацый.

Юбілей кнігі – выдатная нагода пазнаёміцца з айчыннымі і сусветнымі бестселерамі альбо магчымасць зноў перажыць забытыя гісторыі і ўзгадаць  любімых герояў.


Кніжная выстава працуе з 21 лютага да 8 мая 2022 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам