ГалоўнаяМерапрыемствыУрокі па тэме “Мастацтва” ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Как папа был маленьким”
Венцаносная сям'я. Шлях Любові

Урокі па тэме “Мастацтва” ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі

Урокі па тэме “Мастацтва” ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі
Іншыя мерапрыемствы
1 лютага – 31 сакавіка
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

Запрашаем у Нацыянальную бібліятэку на ўрокі па вучэбным прадмеце “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)”. Тэма цыкла заняткаў – “Мастацтва Старажытнай Грэцыі”.

Назавём толькі 5 прычын, каб прыйсці ў музей кнігі на ўрок мастацтва.

Першая – пабываць на выставе “Арт-кніга «Ясон».

Адна з найпрыгажэйшых і найдаражэйшых кніг Беларусі 2021 года прысвечана старажытнагрэчаскаму міфу пра падарожжа Ясона і арганаўтаў за залатым руном. Мастацкія творы сучаснага беларускага мастака-графіка Фёдара Шурмялёва дапамогуць вучням ў пераасэнсаванні міфалагічных сюжэтаў і вобразаў старажытнагрэчаскай культуры.

Другая – патрымаць у руках выданні знакамітых твораў антычнай літаратуры.

Шматлікія міфы і легенды, апісанні подзвігаў герояў, паэмы Гамера “Іліяда” і “Адысея”, лірыка старажытнагрэчаскіх паэтаў, а таксама байкі Эзопа пазнаёмяць з жанрамі літаратуры і дапамогуць узнавіць карціну жыцця і быту грэкаў. З’явіцца магчымасць убачыць не толькі сучасныя перавыданні антычнай літаратуры, але і тэсты, апублікаваныя на мове арыгіналу ў XVIII–XIX стст.

Трэцяя – самім стварыць арыгінальныя творы мастацтва, стаць акцёрам старажытнагрэчаскага тэатра, паспрабаваць свае аратарскія магчымасці і здзейсніць падарожжа разам з Тэсеем да берагоў вострава Крыт.

Чацвёртая –  урокі падрыхтаваны спецыялістам з педагагічнай адукацыяй з улікам вучэбнай праграмы для 7 класа па прадмеце “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)”.

Пятая – гарантуем творчы падыход і разнастайнасць творчых заданняў.

Прапануем наступныя тэмы урокаў:

  1. Мастацтва крыта-мікенскай цывілізацыі.
  2. Старажытнагрэчаская архітэктура.
  3. Керамічныя вырабы Старажытнай Грэцыі.
  4. Старажытнагрэчаская міфалогія.
  5. Літаратура Старажытнай Грэцыі.
  6. Старажытнагрэчаскі тэатр.

Тэматыку ўрокаў можна вар’іраваць.
Урокі мастацтва разлічаны на вучняў 7 класа.

Дата правядзення:  люты – сакавік 2022 г.
Месца правядзення: музей кнігі (пам. 347).

Кошт адных заняткаў: 4.50 руб. (з улікам кошту матэрыялаў для творчых заданняў).
Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82, (8 029) 18 18 451.

Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com
Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам