ГалоўнаяМерапрыемствыКруглы стол “Я прыйшоў дзеля вас…”
Венцаносная сям'я. Шлях Любові
Запрашаем на музейныя заняткі “Знаёмства з птушкай года”

Круглы стол “Я прыйшоў дзеля вас…”

Круглы стол “Я прыйшоў дзеля вас…”
Іншыя мерапрыемствы
4 лютага
Дата правядзення
11.00–15.00
Час правядзення
пам. 346
Месца правядзення

4 лютага а 11-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346) адбудзецца круглы стол “Я прыйшоў дзеля вас…”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа і 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Творчасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа – гэта цэлая эпоха ў гісторыі беларускай культуры. Ён па праву лічыцца заснавальнікам нацыянальнай прозы, яго пяру належаць паэтычныя шэдэўры (паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка”), у разрад класікі ўвайшлі геніяльныя вершы Коласа. Невыпадкова ў сёлета супалі два юбілеі – народнага паэта  і нацыянальнай скарбніцы.

На пасяджэнні круглага стала, арганізаваным для прадстаўнікоў сферы адукацыі, турыстычных фірм і СМІ, адбудзецца прэзентацыя юбілейных мерапрыемстваў, запланаваных Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа, абмеркаванне перспектыў супрацоўніцтва музея з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Цэнтралізаванай сістэмай дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска, установамі адукацыі і турыстычнымі фірмамі.

Арганізатары – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам