Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
Кошт наведвання
22 студзеня ў музеі кнігі (пам. 347) адбудзецца сустрэча з беларускай дзіцячай пісьменніцай Надзеяй Ясмінска і яе кнігай “Чароўныя ніткі пані Яніны”.
На сустрэчы дзеці пазнаёмяцца з вядомай пісьменніцай, будуць чытаць услых па-беларуску, гуляць па вуліцы Зарэчнай і лавіць загадкавага Каракуля.
Раім узяць з сабой кнігу Надзеі Ясмінска, каб атрымаць аўтограф аўтаркі.
Мерапрыемства разлічана на дзяцей ад 7 да 14 гадоў.
Кошт: 4.50 (кошт для дзяцей; дарослыя – бясплатна).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82; (8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com
Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.
Таксама чакаем дзяцей і іх бацькоў на музейныя заняткі “Васковыя таблічкі”, якія адбудуцца 29 студзеня.