ГалоўнаяМерапрыемствыПад чыстым небам Раства
Размова з адвакатам аб абароне законных праў і інтарэсаў спажыўцоў
Чараўнік народнай песні

Пад чыстым небам Раства

Пад чыстым небам Раства
Іншыя мерапрыемствы

12 студзеня для супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі з каляднай праграмай выступіў заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь – фальклорны гурт “Купалінка” пад кіраўніцтвам народнай артысткі Беларусі Алены Цяльковай.

Традыцыйна ў святочны час людзі спяваюць калядкі. У выкананні музыкаў гучалі чароўныя беларускія песні пра Раство – сапраўдныя ўзоры фальклорнай музыкі: калядныя песнапенні, апрацоўкі народных і аўтарскіх песень.

Атмасферныя нумары фальклорнага гурта “Купалінка” нікога не пакінулі абыякавымі: падарылі добры настрой, зарад энергіі і, канечне, нагадалі пра народныя традыцыі беларусаў.

Віншуем супрацоўнікаў і карыстальнікаў бібліятэкі са святамі! Жадаем усім здароўя, творчага натхнення і душэўнай гармоніі!

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Невычэрпнае багацце слова

01.06.2023

Юбілейная выстаўка “Невычэрпнае багацце слова”, прысвечаная 70-годдзю беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара Івана Сямёнавіча Роўды, праходзіць з 1 чэрвеня па 3 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Прафесіяналізм. Адвага. Гонар

30.05.2023

З 30 мая па 27 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) арганізавана выстава “Прафесіяналізм. Адвага. Гонар”, прысвечаная 170-годдзю пажарнай службы Беларусі.



Бібліятэкарам