ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб абароне законных праў і інтарэсаў спажыўцоў
З душою, поўнай сонца
Пад чыстым небам Раства

Размова з адвакатам аб абароне законных праў і інтарэсаў спажыўцоў

Размова з адвакатам аб абароне законных праў і інтарэсаў спажыўцоў
Іншыя мерапрыемствы
20 студзеня
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 207b
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў.

Тэма гутаркі – “Абарона праў спажыўцоў: прававыя і практычныя аспекты”.

У ходзе размовы будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • асноўныя нарматыўна-прававыя акты, якія рэгулююць праваадносіны ў сферы абароны праў спажыўцоў;
  • правы спажыўцоў;
  • грамадзянска-прававая адказнасць за парушэнне праў спажыўцоў;
  • асаблівасці абароны праў спажыўцоў інтэрнэт-магазінаў;
  • судовая практыка па грамадзянскіх справах аб абароне праў спажыўцоў.

Кампетэнтна на гэтыя і іншыя пытанні ў сферы абароны праў і інтарэсаў спажыўцоў пры набыцці тавару, працы ці паслугі адкажа в.а. загадчыка Мінскай абласной юрыдычнай кансультацыі № 6 Сняжана Анатольеўна Галавенчык.

Па дадзенай тэме падрыхтавана выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).

Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68, 293 27 28.

Сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча са Сняжанай Галавенчык.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам