ГалоўнаяМерапрыемствыКалядныя сустрэчы з кнігай “Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды”
“Бібліятэка Максіма”: рэканструкцыя ўласнай бібліятэкі беларускага класіка (+відэа)
У пошуках радасці

Калядныя сустрэчы з кнігай “Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды”

Калядныя сустрэчы з кнігай “Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды”
Іншыя мерапрыемствы
4 снежня
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

Хутка Каляды – час чакання цудаў. Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае юных сяброў на калядныя сустрэчы з кнігай Свэна Нурдквіста “Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды”.

Папулярная кніга “Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды” прысвечана прыгатаванню галоўных герояў да свята. Але часам падзеі адбываюцца зусім не так, як іх запланавалі. Пэтсан і Фіндус апынуліся перад пагрозай застацца без ялінкі, святочнай (і нават звычайнай) ежы. Гэта сумна. Але добра, што ў Пэтсана ёсць Фіндус, маленькі гарэзлівы коцік, які не дае засумаваць...

Чытаем урыўкі з кнігі Свэна Нурдквіста “Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды”, выконваем творчыя заданні па ёй, складаем рэцэпт імбірнага печыва і майструем ялінку.

Сустрэча з кнігай прынясе велізарнае задавальненне і падорыць масу прыемных эмоцый.

Музейныя чытанні разлічаны на дзяцей 6–12 гадоў.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс для індывідуальных наведвальнікаў і груп па тэлефонах: (8 017) 293 27 82; (8 029) 18 18 451.

Кантактная асоба: Таццяна Заблоцкая.
E-mail: tatsianazablotskaya@gmail.com

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам