ГалоўнаяМерапрыемствы“Бібліятэка Максіма”: рэканструкцыя ўласнай бібліятэкі беларускага класіка (+відэа)
Супрацьдзеянне карупцыі: нацыянальны і міжнародны вопыт
Калядныя сустрэчы з кнігай “Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды”

“Бібліятэка Максіма”: рэканструкцыя ўласнай бібліятэкі беларускага класіка (+відэа)

“Бібліятэка Максіма”: рэканструкцыя ўласнай бібліятэкі беларускага класіка (+відэа)
Іншыя мерапрыемствы
7 снежня – 30 студзеня
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347), кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

7 снежня а 16-й гадзіне ў музеі кнігі напярэдадні 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча адбылося адкрыццё выставы “Бібліятэка Максіма”.

Надзелены рэдкім, незвычайным талентам, Максім Багдановіч стаў вядомым не толькі як арыгінальны і непаўторны мастак слова, паэт-наватар, але і як цудоўны перакладчык, тонкі і ўдумлівы крытык, глыбокі гісторык і тэарэтык літаратуры, пісьменнік-публіціст і празаік. Таксама ён быў вядомым кнігалюбам, сістэматычна вывучаў беларускія публікацыі перыяду новага беларускага адраджэння і збіраў уласную бібліятэку, якая, на жаль, не захавалася.

Адпаведна архіўным дакументам, успамінам і ліставанню даследчыкі змаглі рэканструяваць беларускую частку асабістага кніжнага збору паэта. Нацыянальная бібліятэка Беларусі і філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Літаратурны музей Максіма Багдановіча” ўпершыню прэзентуюць юбілейны выставачны праект “Бібліятэка Максіма”, які ўключае ў сябе музейную рэканструкцыю бібліятэкі “беларусікі” класіка айчыннай літаратуры і кніжна-ілюстрацыйную экспазіцыю, прысвечаную творцы.

У межах музейнай рэканструкцыі бібліятэкі будуць прадстаўлены асобнікі з аўтографамі паэта, беларускія выданні пачатку ХХ ст. з выдавецтваў Санкт-Пецярбурга, Вільні і Мінска, першыя беларускія газеты і календары, першыя выпускі твораў класікаў айчыннай  літаратуры і іншыя каштоўныя матэрыялы, якія маглі б захоўвацца ў Максіма Багдановіча.

Кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пазнаёміць з выданнямі твораў мастака слова, літаратурай пра жыццё і творчасць беларускага песняра, перакладамі і юбілейнымі выданнямі. Сярод іх – зборнік выбраных вершаў “Вянок” (1913), публіцыстычныя брашуры “Братья-чехи” (1914) і “Беларускае адраджэнне” (1916), выданні поўных збораў твораў паэта, першы з якіх убачыў свет у 1927–1928 гг., пераклады паэзіі Максіма Багдановіча на славянскія, еўрапейскія і азіяцкія мовы.

Запрашаем да знаёмства з выставачным праектам усіх, хто цікавіцца нацыянальнай літаратурнай і духоўнай спадчынай зоркі беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.


Выстаўка будзе дэманстравацца ў музеі кнігі (пам. 347) і кальцавым калідоры 2-га паверха да 30 студзеня 2022 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Пра выставу глядзіце ў рэпартажах тэлеканалаў "АНТ" і "Беларусь 1".

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам