ГалоўнаяМерапрыемствыЯ – дзіця. Я – чалавек
Размова з адвакатам аб парадку атрымання і выкарыстання сямейнага капіталу ў Беларусі
Запрашаем на творчыя заняткі “Маленькі сувенір”

Я – дзіця. Я – чалавек

Я – дзіця. Я – чалавек
Іншыя мерапрыемствы
11 лістапада – 5 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 11 лістапада па 5 снежня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Я – дзіця. Я – чалавек”, прысвечаная Сусветнаму дню дзіцяці.

Гэты Дзень быў заснаваны ў 1954 годзе рашэннем Генеральнай асамблеі ААН (рэзалюцыя 836 (IX)) і штогод адзначаецца 20 лістапада. Дата для правядзення свята была выбрана не выпадкова. У гэты дзень у 1959 годзе Генеральная асамблея прыняла Дэкларацыю праў дзіцяці, а ў 1989 годзе – Канвенцыю аб правах дзіцяці.

Дзеці – значная частка насельніцтва зямнога шара. Паводле афіцыйнай статыстыкі, яны складаюць 20–25 % насельніцтва ў любой з дзяржаў. Кожнае дзіця мае права на паслугі ў галіне аховы здароўя, адукацыю і абарону. Будучыня любой краіны напрамую залежыць ад дабрабыту дзяцей і магчымасцей для развіцця, якія яны будуць мець. На жаль, мільёны дзяцей у свеце пазбаўлены магчымасці стаць паўнавартаснымі членамі грамадства.

У многіх краінах у дзяцей няма элементарных умоў для нармальнага жыцця: яны галадаюць, хварэюць, жывуць у антысанітарных умовах, не маюць доступу да адукацыі, падвяргаюцца гвалтоўным дзеянням і эксплуатацыі. Многія дзеці выкрадаюцца, трапляючы ў пастку сексуальнага рабства. У некаторых рэгіёнах свету да гэтага часу не выкаранена фізічнае насілле адносна дзіцяці ў якасці пакарання.

Па даных ААН, кожнае пятае дзіця ў свеце жыве ва ўмовах крайняй галечы. Амаль мільярд жыхароў планеты жывуць менш чым на $ 1,90 у дзень, і палова з іх – дзеці. Штогод адзінаццаць мільёнаў дзяцей паміраюць, не дажыўшы да свайго пятага дня нараджэння, яшчэ дзясяткі мільёнаў застаюцца фізічна або разумова хворымі, не маючы магчымасці для росту, жыцця і развіцця.

Сусветны дзень дзіцяці – выдатная магчымасць для абароны праў дзяцей і развіцця асяроддзя, дружалюбнага адносна дзяцей ва ўсім свеце. Асноўная мэта Дня – інфармаванне грамадства аб неабходнасці дыялогу і актыўных дзеянняў, накіраваных на захаванне праў дзяцей і іх абарону ад насілля, голаду і хвароб.

Падтрымкай і абаронай праў на бяспечнае, здаровае і шчаслівае дзяцінства займаецца Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ). Па ўсім свеце ЮНІСЕФ ажыццяўляе праграмы, накіраваныя на захаванне здароўя і паўнавартаснае развіццё кожнага дзіцяці, змагаецца з дыскрымінацыяй, праводзіць дабрачынныя акцыі і інфармацыйныя кампаніі, дапамагае дзецям і сем'ям, якія сталі ахвярамі надзвычайных сітуацый і прыродных катаклізмаў.

Рэспубліка Беларусь – член Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) з 1953 года. У 1997 годзе ў Мінску было адкрыта прадстаўніцтва ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь. Узаемадзеянне з фондам ажыццяўляецца на аснове краінавай праграмы для Беларусі на 2021–2025 гады з агульным бюджэтам амаль 15 млн долараў ЗША.

У нашай краіне клопат аб дзецях з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці дзяржавы. Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб правах дзіцяці ў 1990 годзе, і ў адпаведнасці з ёй 19 лістапада 1993 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці”. З гэтымі дакументамі можна азнаёміцца на прапанаванай выставе.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Выстава складаецца з наступных раздзелаў:

  • Міжнародная абарона праў дзіцяці. Дзейнасць ЮНІСЕФ
  • Псіхалогія ўзаемаадносін у сям’і, сямейнае выхаванне
  • Абарона праў і інтарэсаў дзяцей у Рэспубліцы Беларусь
  • Садзейнічанне здароваму ладу жыцця дзяцей
  • Забеспячэнне якаснай адукацыі для кожнага дзіцяці
  • Абарона дзяцей ад жорсткага абыходжання, эксплуатацыі і насілля

Выстава прызначана для педагогаў, юрыстаў, сацыёлагаў, работнікаў сферы адукацыі, аховы здароўя і культуры, а таксама для ўсіх, хто не абыякавы да будучыні нашых дзяцей.

Карысныя спасылкі

Дакументы


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам