ГалоўнаяМерапрыемствыПяшчотная, мілая, добрая
Семінар аб рэалізацыі палажэнняў Маракешскага дагавора
Выстаўка “Trans Atlantic Art Message”

Пяшчотная, мілая, добрая

Пяшчотная, мілая, добрая
Іншыя мерапрыемствы
11 кастрычніка – 30 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

З 11 кастрычніка ў кальцавым калідоры 2-га паверха арганізавана выстаўка “Пяшчотная, мілая, добрая”, прымеркаваная да Дня маці (14 кастрычніка).

У лёсе кожнага чалавека ўсё самае добрае і святое звязана з імем маці. Матчына любоў і пяшчота нараджае ў нас імкненне памнажаць дабрыню, дарыць яе людзям і змяняць жыццё да лепшага.

У розных краінах свету Дзень маці адзначаюць па-асабліваму. У Беларусі ён супадае з вялікім праваслаўным святам – Пакровам Прасвятой Багародзіцы і святкуецца 14 кастрычніка. Гэты Дзень сімвалізуе асаблівае стаўленне дзяржавы і кожнага чалавека да жанчыны-маці – захавальніцы хатняй цеплыні, дабрабыту і маральнай чысціні. Стваральная роля маці, пазітыўныя жыццёвыя арыенціры дзяцей – гэта тыя асновы, без якіх немагчыма ўмацаванне прэстыжу сям’і, духоўнага адраджэння грамадства, паўнавартаснага развіцця дзяржавы.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 100 сучасных выданняў на самыя важныя для кожнай клапатлівай маці тэмы: выхаванне дзяцей, здаровы лад жыцця, правільнае харчаванне, захаванне сямейных традыцый і ўкладу, стварэнне камфорту ў доме.

Асобны раздзел выстаўкі “Вобраз маці ў хрысціянстве” ўключае  літаратуру пра жыццё Божай Маці і прысвечаныя ёй іконы, а таксама праваслаўныя энцыклапедыі і кнігі, звязаныя з гісторыяй узнікнення на беларускіх землях іконы Божай Маці Мінскай, адной з галоўных праваслаўных святынь Беларусі.

У зборніку “Ад шчырага сэрца” наведвальнікі даведаюцца пра маці знакамітых айчынных пісьменнікаў, мастакоў, рэжысёраў, а таксама сусветна вядомых прадстаўнікоў розных творчых прафесій.

Таксама на выстаўцы прадстаўлены кнігі пра беларускіх маці-гераінь, якія вырасцілі пяць і болей дзяцей. Іх заслугі адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і званнямі, павагай калектываў, у якіх яны працуюць або працавалі.

Экспазіцыя будзе цікавая шырокаму колу чытачоў, асабліва для маладых жанчын, якія атрымаюць шмат карысных парад і рэкамендацый.


Выстаўка працуе да 30 лістапада 2021 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталогНацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

30 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі і перспектывы

02.12.2021

З 2 снежня па 10 студзеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “30 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі і перспектывы”, прысвечаная 30-годдзю стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

У пошуках радасці

03.12.2021

З 3 снежня па 10 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “У пошуках радасці”, прысвечаная 160-годдзю з дня нараджэння рускага жывапісца, прадстаўніка рускага імпрэсіянізму Канстанціна Аляксеевіча Каровіна (1861–1939).

Навагодняе ператварэнне з імідж-стылістам Кацярынай Макар

03.12.2021

З набліжэннем Каляд і Новага года ў многіх з нас узнікаюць пытанні: як лепш сустрэць гэтыя чароўныя зімовыя святы, дзе і з кім іх адзначаць, якія стравы прыгатаваць? Немалаважную ролю адыгрывае і адзенне, у якім мы будзем сустракаць 2022 год.

Канцэрт піяніста Андрэя Кіранава

03.12.2021

У суботу, 11 снежня, малады беларускі піяніст, чытач Нацыянальнай бібліятэкі Андрэй Кіранаў выступіць з сольным канцэртам, прымеркаваным да 210-годдзя з дня нараджэння венгерскага кампазітара Ферэнца Ліста.



Бібліятэкарам