ГалоўнаяМерапрыемствыПясняр роднага краю
Разам за мір дзеля будучыні!
Конкурс "Музей кнігі – мой музей!"

Пясняр роднага краю

Пясняр роднага краю
Іншыя мерапрыемствы
2 верасня – 11 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

Да 120-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Віталя Вольскага (1901–1988) у зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 2 верасня па 11 кастрычніка праходзіць выстаўка “Пясняр роднага краю”.

Аўтар драматызаваных казак, вядомай камедыі “Несцерка”, значнай колькасці краязнаўчых кніг і цікавых нарысаў, даследчык беларускай літаратуры, перакладчык, нястомны падарожнік – такім ведаюць чытачы Віталя Фрыдрыхавіча Вольскага (сапр. Вольскі-Зэйдэль).

Шматлікія матэрыялы экспазіцыі раскрываюць жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.

Упершыню ў друку В. Вольскі выступіў у 1926 годзе з артыкуламі пра тэатральнае мастацтва, фальклор і мову. Даследаваў народную творчасць і старажытную рукапісную літаратуру беларускіх татараў – кітабы. Яму належыць шэраг літаратуразнаўчых прац: “Сучасныя праблемы беларускай савецкай драматургіі”, “Эдуард Самуйлёнак”, “Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізма”.

Сярод прадстаўленай на выстаўцы літаратуры – таленавітыя п’есы В. Вольскага, створаныя паводле сюжэтаў беларускага фальклору: “Цудоўная дудка”, “Дзед і жораў” і самая папулярная “Несцерка”, якая прынесла славу не толькі яе стваральніку, але і тэатру, і акцёрам. П’еса была пастаўлена ў 1941 годзе Беларускім дзяржаўным драматычным тэатрам імя Я. Коласа і некалькі дзясяткаў год не сыходзіла з яго сцэны. Гэта твор, які займае трывалае месца ў гісторыі беларускай літаратуры.

Беларускую літаратуру для дзяцей і падлеткаў узбагацілі кнігі прыродазнаўчых нарысаў і апавяданняў В. Вольскага. Аўтар даносіць да дзяцей жывое дыханне прыроды, узбагачае іх духоўна, дапамагае сэрцам адчуваць, “які цудоўны свет і якая прыгожая наша краіна – Беларусь”. На выстаўцы экспануюцца “У лясах над Бярозай”, “Месяц за месяцам”, “Чайкі над Нараччу”, “Падарожжа па краіне беларусаў” і іншыя зборнікі.

Нястомны падарожнік В.Ф. Вольскі наведаў краіны афрыканскага кантыненту: Сенегал, Бераг Слановай Косткі, Гвінею, Туніс, Марока. У выніку паездак з’явіліся нарысы “Афрыканскае падарожжа”, “Эль Махрыб”, “Пад небам Афрыкі”.

Да ўвагі наведвальнікаў і перакладчыцкая дзейнасць Віталя Вольскага. Дзякуючы яму на беларускай мове загучалі сатырычная паэма І.В. Гётэ “Рэйнеке-Ліс”, раманы В. Брэдэля “Выпрабаванне”, М. Кульбака “Зельманцы” і іншыя творы замежных аўтараў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам