ГалоўнаяМерапрыемствыСлавутасці Беларусі ў работах Уладзіміра Шаркова
Беларускія вучоныя – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Дарогай святла

Славутасці Беларусі ў работах Уладзіміра Шаркова

Славутасці Беларусі ў работах Уладзіміра Шаркова
Іншыя мерапрыемствы
1 ліпеня – 16 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Атрыум" (3-ці паверх)
Месца правядзення

1 ліпеня ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх)  пачала работу мастацкая выстаўка Уладзіміра Шаркова “Славутасці Беларусі”, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Мастак, графік, жывапісец, член Беларускага саюза мастакоў Уладзімір Шаркоў добра вядомы жыхарам Беларусі і за мяжой па акварэльных выявах беларускіх гарадоў і славутасцей. Выкананыя ў характэрнай манеры, яго работы служаць своеасаблівай візітнай карткай Беларусі.

Палітру мастака складаюць вытанчаныя лініі, мяккія колеры. Малюе гарады Уладзімір Шаркоў такімі, якімі ўбачыў іх упершыню ў рэальным жыцці альбо ў архіўных крыніцах. Удасканальвае, дадае дэталі, але імкнецца зберагчы вобразы нібыта чыстымі ад подыху паспешлівага часу.

У экспазіцыі “Славутасці Беларусі” – Лідскі замак князя Гедыміна, Гальшанскі замак, руіны Наваградскага і Крэўскага замкаў, царква ў Заслаўі, Марыінскі кафедральны і Свята-Духаў кафедральны саборы ў Мінску, гарадскія ратушы Мінска і Нясвіжа, іншыя выдатныя беларускія мясціны… Некаторыя работы падобныя да старых фотаздымкаў, а некаторыя падаюцца жывымі і рэальнымі.

Выстаўка адкрываецца да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 3 ліпеня – дзень, калі варта ўзгадаць пра культурнае багацце краіны, унікальную нацыянальную адметнасць беларускай архітэктуры, шэраг гістарычных падзей, якія стаяць за кожным помнікам і замкам, вежай, царквой, касцёлам. Рамантычныя, душэўныя, добра знаёмыя вобразы і краявіды даюць унікальную магчымасць цягам адной экскурсіі па галерэі наведаць многія прыгожыя беларускія гарады, аддаць даніну павагі гістарычнай і культурнай спадчыне, асэнсаваць яе вечную каштоўнасць, задумацца і адказаць сабе на пытанне, што пакінем нашчадкам.


Выстаўка будзе працаваць да 16 верасня 2021 года.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам