ГалоўнаяМерапрыемствыБеларускія вучоныя – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Беларусь сучасная: захаванне спадчыны
Славутасці Беларусі ў работах Уладзіміра Шаркова

Беларускія вучоныя – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны

Беларускія вучоныя – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Іншыя мерапрыемствы
2–15 ліпеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 206
Месца правядзення

З 2 па 15 ліпеня ў навуковай чытальнай зале (пам. 206) да Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў арганізавана выстава, прысвечаная беларускім вучоным, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Вучоныя Беларусі набліжалі Вялікую Перамогу, ствараючы новыя ўзоры ваеннай тэхнікі, сродкі абароны, метады лячэння параненых і мужна змагаючыся ў глыбокім падполлі, партызанскіх атрадах і на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Чым далей у гісторыю зыходзіць вайна, тым выразней бачны сапраўдны патрыятызм, праяўлены імі ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы.

На выставе прадстаўлены ўспаміны ветэранаў пра цяжкія выпрабаванні ў гады ваеннага ліхалецця і біяграфічныя матэрыялы вучоных – удзельнікаў вайны, якія сваёй навуковай дзейнасцю праславілі Беларусь.

Спіс літаратуры па тэме

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 23.

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчнага абслугоўвання.

Мерапрыемствы

“Арт-Мінск 2021”

16.09.2021

21 верасня а 17-й гадзіне ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыецца выстаўка “Арт-Мінск 2021”.

Размова з адвакатам аб праве ў сферы медыцыны

15.09.2021

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Храмы часу, памяці, думкі

14.09.2021

Напярэдадні юбілейнага года святкавання стагоддзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да прафесійнага свята – Дня бібліятэк Беларусі – прымеркавана выстаўка “Храмы часу, памяці, думкі”.

Умець чытаць, пісаць, лічыць…

07.09.2021

З 7 верасня па 2 кастрычніка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Умець чытаць, пісаць, лічыць...”, прысвечаная Міжнароднаму дню пісьменнасці.

Разам за мір дзеля будучыні!

02.09.2021

З 2 верасня па 12 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Разам за мір дзеля будучыні!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру.



Бібліятэкарам