ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Васьміног”
Па вулачках Парыжа
Вызваленне духу

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Васьміног”

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Васьміног”
Іншыя мерапрыемствы
29 мая
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

29 мая дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Васьміног”.

Каб зляпіць мілага і гарэзлівага марскога жыхара спатрэбіцца мяккі і падатлівы пластылін. У васьмінога ёсць незвычайная здольнасць мяняць колер свайго цела, таму пластылін можна выкарыстоўваць самых розных колераў.

Для лепкі васьмі шчупальцаў васьміножкі дзеці сфарміруюць з пластыліну шарыкі і акуратна раскачаюць іх у доўгія жгуцікі, злепяць галаву, вочкі і ўсмешлівы роцік, а по тым злучаць усе атрыманыя дэталі адна з адной.

У працэсе творчасці дзеці атрымаюць станоўчыя эмоцыі і зарадзяцца добрым настроем.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэднізапіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Асветніца з роду Усяслава

16.07.2021

З 16 ліпеня па 30 верасня запрашаем наведаць выстаўку “Асветніца з роду Усяслава”, прымеркаваную да 920-годдзя з дня нараджэння беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай і 860-годдзя стварэння крыжа святой Еўфрасінні.

Лёс наканаваны з нябёс

22.07.2021

З 22 ліпеня па 22 верасня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстава “Лёс наканаваны з нябёс”, прысвечаная 75-годдзю беларускага кампазітара і педагога Ганны Маратаўны Казловай.

Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны

21.07.2021

Да 60-годдзя беларускага гісторыка і пісьменніка Вітаўта Чаропкі ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 21 ліпеня па 31 жніўня праходзіць выстаўка “Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны”.

Толькі на адзін тыдзень у Мінску адкрылася ўнікальная выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” (+відэа)

22.07.2021

22 ліпеня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей”. На ёй упершыню будуць разам прадстаўлены аўтэнтычныя сведчанні пра знакамітага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.



Бібліятэкарам