ГалоўнаяМерапрыемствыВэбінар “Алічбоўка друкаваных дакументаў і рукапісаў з удзелам рэстаўратара”
Размова з адвакатам аб праве на абарону ў адміністратыўным судаводстве
“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Мора ў чамадане, або Казка вяртаецца”

Вэбінар “Алічбоўка друкаваных дакументаў і рукапісаў з удзелам рэстаўратара”

Вэбінар “Алічбоўка друкаваных дакументаў і рукапісаў з удзелам рэстаўратара”
Іншыя мерапрыемствы
21 мая
Дата правядзення
10.00–11.30
Час правядзення

21 мая з 10.00 да 11.30 Нацыянальная бібліятэка праводзіць вэбінар па тэме “Алічбоўка друкаваных дакументаў і рукапісаў з удзелам рэстаўратара”.

Мерапрыемства арыентавана на супрацоўнікаў бібліятэк, архіваў і іншых інфармацыйных устаноў, якія ствараюць лічбавыя копіі розных катэгорый дакументаў.

У рамках вэбінару на практычных прыкладах будуць разгледжаны:

  • пытанні вырабу лічбавых копій з улікам тэхнічных асаблівасцей сканавальнага абсталявання;
  • асаблівасці сканавання пашкоджаных папяровых дакументаў (са стратамі, заломамі, старых);
  • практычныя аспекты рэстаўрацыі дакументаў да і пасля алічбоўкі.

ПРАГРАМА ВЭБІНАРУ

  • Роля алічбоўкі ў дзейнасці бібліятэк.
    В.В. Пшыбытка, начальнік цэнтра алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
  • Сканавальнае абсталяванне для алічбоўкі друкаваных дакументаў і рукапісаў.
    Я.М. Жук, загадчык аддзела алічбоўкі дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
  • Алічбоўка з улікам асаблівасцей бібліятэчных дакументаў.
    Т.В. Няборская, вядучы інжынер-праграміст аддзела алічбоўкі дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
  • Удзел рэстаўратара ў падрыхтоўцы арыгіналу дакумента да алічбоўкі і яго далейшым захаванні.
    Л.А. Палтаран, загадчыца сектара рэстаўрацыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
  • Дыскусія. Падвядзенне вынікаў вэбінару.

Мерапрыемства будзе праходзіць з дапамогай платформы Zoom.

Падключыцца да вэбінару можна па спасылцы: https://zoom.us/j/95723171751?pwd=VkhKR0diY210ZzlkdnJ1OVM0YUdmUT09.
Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 957 2317 1751
Код доступу: 894840

Кантактныя асобы:

Муратава Дыяна Анатольеўна,
загадчыца аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў,
тэл. (8 017) 293 28 72,
е-mail: muratova@nlb.by

Жук Яўген Мікалаевіч,
загадчык аддзела алічбоўкі дакументаў,
тел. (8 017) 293 79 64,
е-mail: zhuk@nlb.by

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам