ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб праве на абарону ў адміністратыўным судаводстве
Чырвоная кніга
Вэбінар “Алічбоўка друкаваных дакументаў і рукапісаў з удзелам рэстаўратара”

Размова з адвакатам аб праве на абарону ў адміністратыўным судаводстве

Размова з адвакатам аб праве на абарону ў адміністратыўным судаводстве
Іншыя мерапрыемствы
18 мая
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257c
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Тэма размовы – “Адміністратыўныя правапарушэнні: права на абарону”.

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • Паняцці і віды адміністратыўных спагнанняў (штраф, грамадскія работы, адміністратыўны арышт і г.д.)
  • Катэгорыі адміністратыўных правапарушэнняў
  • Тыповыя памылкі пры падачы скаргі
  • Адміністратыўная адказнасць непаўналетніх
  • Працэдура прымірэння ў адміністратыўных спрэчках

Кампетэнтна на гэтыя і іншыя пытанні аб правах і абавязках прыцягнутых да адміністратыўнай адказнасці, парадку абскарджання пастаноў па справе аб адміністратыўных правапарушэннях адкажа практыкуючы адвакат Мінскай абласной юрыдычнай кансультацыі № 1 Дзіна Фёдараўна Хаванская.

Па дадзенай тэме падрыхтавана выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).

Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з  Дзінай Хаванскай.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам