Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
6 сакавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць”, дзе яны пазнаёмяцца з незвычайнымі героямі кнігі Віктара Старыкава “Агата і яе чарадзейныя рэчы”.
Жыццярадасная, цікаўная і смелая летуценніца Агата любіць паглыбляцца ў чароўны свет сваіх фантазій.
У яе цікавых гісторыях маленькая дзяўчынка Фларанс пасябравала з дзіўным цмокам па імені Верыці, а юны кароль падараваў жыхарам Парафінавага каралеўства цяпло свайго сэрца.
А вось якой незвычайнай чарадзейнай сілай валодаў цмок Верыці, і ў якіх прыгожых сукенках была Агата, дзеці даведаюцца, паўдзельнічаўшы ў гульнях “Праўдзівыя пацеркі” і “Дызайнер”.
Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.