ГалоўнаяМерапрыемствыПраект-віншаванне да Дня жанчын
Заняткі па кнізе “Агата і яе чарадзейныя рэчы”
Тут увасабляюцца ідэі: у дапамогу прафесійнаму чытанню педагога

Праект-віншаванне да Дня жанчын

Праект-віншаванне да Дня жанчын
Іншыя мерапрыемствы
3 сакавіка – 6 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
галерэя "Ракурс" (2-гі паверх)
Месца правядзення

3 сакавіка ў бібліятэцы  адкрылася выстаўка акварэлі і малюнка “Палітра вясны. Пакуль расце трава на Беларусі”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае добрую традыцыю  адкрыцця мастацкіх выставак да вясновых свят. Першая экспазіцыя прысвечана Дню жанчын (8 Сакавіка). Праект-віншаванне “Палітра вясны. Пакуль расце трава на Беларусі” прызначаны нагадаць пра хуткае абуджэнне прыроды. Паэтычны радок у назве выстаўкі падказвае, што ў цэнтры творчай увагі мастакоў – багацце лугавога разнатраўя: чароты, імхі, ягаднікі, пяшчотныя вясновыя парасткі, што праціскаюцца праз леташнюю лістоту, шэпт сціплых сухацветаў.

Сёлета палітра вясны прадстаўлена работамі такіх беларускіх акварэлістаў, як Уладзімір РынкевічАлесь Квяткоўскі, Вера Каўзановіч, Мікалай Аўчыннікаў, Ягор Арцюхоў, Рыгор Мяжуеў, Алена Шычко, Сяргей Пісарэнка, Наталля Авяр’янава, Галіна Хайдарава, Фелікс Гумен і інш.

З вясновым святам жанчын павіншуюць прафесійныя і маладыя мастакі, педагогі, сябры творчых суполак, студэнты мастацкіх спецыяльнасцей ВНУ, заўзятыя мастакі-аматары акварэлі і арыгінальнай графікі.

Арганізатарамі выстаўкі акварэлі і малюнка сталі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, арт-студыя “Аквавір” (кіраўнік Уладзімір Рынкевіч) і Беларускі саюз мастакоў. Адбор экспанатаў праходзіў па конкурсным прынцыпе. Сярод выстаўленых твораў журы вызначыць лепшыя працы.


Вернісаж пачнецца а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).
На адкрыццё выстаўкі ўваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Выстаўка будзе працаваць да 6 чэрвеня 2021 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё выстаўкі “Палітра вясны. Пакуль расце трава на Беларусі".

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам