ГалоўнаяМерапрыемствыІмкненне быць карысным
Адданасць прызванню
ХVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

Імкненне быць карысным

Імкненне быць карысным
Іншыя мерапрыемствы
14 студзеня – 16 мая
Дата правядзення
12.00–23.00
Час правядзення
галерэя "Панарама"
Месца правядзення

14 студзеня а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Лініі дабра”.

Арганізатары – Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з фондам дапамогі дзецям “Белы бусел”, дабрачыннай групай “Добрыя сэрцы” і Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжам імя А.К. Глебава.

У экспазіцыі можна ўбачыць работы маладых мастакоў, вучняў і выпускнікоў мастацкага вучылішча. Гэта графічныя замалёўкі з беларускай традыцыйнай культуры і паданняў, нацыянальныя арнаменты, гарадскія пейзажы, рэлігійныя матывы, філасофскія разважанні.

Мэта выстаўкі – нагадаць пра дзейнасць беларускіх дабрачынных фондаў і арганізацый, якія накіраваны на вырашэнне праблем дзетак, якія жывуць у нястачы або хварэюць, пра неабходнасць дапамогі дзіцячым дамам і іншым спецыялізаваным установам. Арганізатары спадзяюцца, што наведвальнікі стануць больш уважлівымі і спагадлівымі да праблем іншых людзей і матывуюць да ўдзелу мецэнатаў і валанцёраў.

Экспазіцыя “Лініі дабра” прызначана выклікаць асаблівыя пачуцці, тонкае візуальнае ўспрыманне і нестандартнае творчае асэнсаванне. Годны ўзровень свядомасці і адказнасці беларускай моладзі – гэта імкненне рабіць свае лініі дабра і быць карысным для тых, у каго ў гэтым ёсць патрэба, дапамагаць і спачуваць ім.

Запрашаем на адкрыццё выстаўкі!


На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час уваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Выстаўка будзе працаваць да 16 мая 2021 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы агляднай пляцоўкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.
E-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё выстаўкі “Лініі дабра.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам