Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
24 лістапада ў бібліятэцы пачне работу выстаўка “Арт-Мінск 2020”.
Выстаўка дзейнічае ў межах фестывалю мастацтва “Арт-Мінск”, які аб’ядноўвае некалькі выставачных пляцовак Мінска ў розных частках горада.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі далучаецца да фестывалю ўжо ў 3-ці раз. У экспазіцыі будуць прадстаўлены лепшыя работы мастакоў у разнастайных напрамках, жанрах і тэхніках, якія існуюць і развіваюцца сёння ў беларускім жывапісе і графіцы.
Арганізатарамі фестывалю “Арт-Мінск 2020” выступілі ГА “Беларускі саюз мастакоў”, Рэспубліканская мастацкая галерэя “Палац мастацтва”, Цэнтр выяўленчага і медыямастацтва “Новая культурная ініцыятыва” пры падтрымцы ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”.
Маштабнае свята прысвечана адзінай мэце – падарыць жыхарам і гасцям горада асалоду ад мастацтва.
Наведвальнікаў галерэі “Панарама” чакаюць работы ад вядомых майстроў і таленавітых мастакоў розных пакаленняў і светапоглядаў. Насычаная экспазіцыя прадставіць лепшыя і найбольш арыгінальныя творы са скарбонкі сучаснага беларускага мастацтва, якія спадабаюцца любому эстэту.
Урачыстае адкрыццё выстаўкі “Арт-Мінск 2020” пачнецца а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх).
На адкрыццё ўваход вольны, у іншы час уваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.
Выстаўка будзе працаваць да 11 студзеня 2021 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 81, 293 28 33.
E-mail: pr@nlb.by
Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё выстаўкі “Арт-Мінск 2020”.