ГалоўнаяМерапрыемствыЗакон, па якім жыве краіна
Размова з адвакатам аб правах і абавязках прызыўнікоў
У бібліятэцы адсвяткавалі Дзень жанчын

Закон, па якім жыве краіна

Закон, па якім жыве краіна
Іншыя мерапрыемствы
9–18 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207b
Месца правядзення

З 9 па 18 сакавіка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстаўка “Закон, па якім жыве краіна”, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

За ўсю гісторыю развіцця Беларусі як самастойнай незалежнай дзяржавы ў краіне дзейнічала пяць Канстытуцый. Дзеючая сёння Канстытуцыя прынята 15 сакавіка 1994 г., на падставе рэферэндумаў 1996 і 2004 гг. у яе былі ўнесены змены і дапаўненні. Структура Канстытуцыі стандартная: прэамбула, асноўная частка і заключныя, пераходныя палажэнні. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь складаецца са 146 артыкулаў, усе яе палажэнні трэба разумець у сістэмнай узаемасувязі. Яна валодае вяршэнствам адносна ўсіх іншых прававых актаў, складае ядро прававой сістэмы дзяржавы.

Адметнымі рысамі дзеючай Канстытуцыі з’яўляюцца: замацаванне ў якасці эканамічнай асновы разнастайнасці форм уласнасці; устанаўленне роўнасці дзяржавы і грамадзяніна, наяўнасць у іх узаемных абавязацельстваў; арыентацыя заканадаўства на агульнапрызнаныя прынцыпы міжнароднага права; падзел і ўзаемадзеянне ўлад; прамы характар дзеяння Канстытуцыі.

Значэнне Канстытуцыі для жыцця грамадства і дзяржавы велізарнае. Асабліва важна, каб яе прынцыпы і нормы дзейнічалі і выконваліся, а законы і іншыя прававыяакты, якія прымаюцца па канстытуцыйных пытаннях, строга адпавядалі яе зместу.

Выстаўка прызначана для палітолагаў, работнікаў выбарчых камісій, работнікаў дзяржаўных органаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, каму цікавы працэсы развіцця беларускай дзяржавы.

Экспазіцыя налічвае больш за 40 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні на рускай і беларускай мовах.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь як аснова законнасці беларускай дзяржавы
  • Працэс стварэння і прыняцця пятай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: этапы і праблемы
  • Канстытуцыйнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь: стан, праблемы і напрамкі ўдасканалення
  • Каштоўнасная парадыгма Асноўнага закона Рэспублікі Беларусь

Карысныя спасылкі:


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры па тэме

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 17) 293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам