ГалоўнаяМерапрыемствыМайстар-клас па вырабе фрэскі
Ёсць у сакавіку дзень асаблівы…
Колеры вясны ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Майстар-клас па вырабе фрэскі

Майстар-клас па вырабе фрэскі
Іншыя мерапрыемствы
7 сакавіка
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

7 сакавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на майстар-клас па вырабе фрэскі “Умелыя рукі”.

Выраб, зроблены сваімі рукамі, – лепшы падарунак для любімай мамы на 8 сакавіка. На занятках удзельнікі пазнаёмяцца з тэхнікай стварэння фрэскі, у нашым выпадку – з выкарыстаннем розных матэрыялаў. Маленькія мастакі авалодаюць тэхнікай вырабу мазаікі з яечнай шкарлупіны ў спалучэнні з дэкупажам, а канчатковым штрыхом стане афармленне вырабу акрылавымі фарбамі.

Творчы працэс даставіць дзецям радасць і добры настрой, а ўнікальны выраб будзе цудоўным падарункам для родных і блізкіх.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам