ГалоўнаяМерапрыемствыВялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца
Заняткі “Мультчытайка” паводле казкі “Двенадцать месяцев”
Адукацыя XXI стагоддзя: праблемы, прыярытэты і перспектывы развіцця

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца
Іншыя мерапрыемствы
21 студзеня – 17 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

З 21 студзеня па 17 красавіка ў кальцавым калідоры 2-га паверха арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстаўка, прысвечаная лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Беларускі спартыўны Алімп” за 2019 год.

У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, каталогі, буклеты, артыкулы з перыядычных выданняў, выяўленчыя дакументы – матэрыялы з фондаў бібліятэкі пра ўсіх лаўрэатаў 2019 года, якія сваёй высокай духоўнасцю і плённай працай славяць родную Беларусь.

Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” – сведчанне дзяржаўнага прызнання заслуг навуковай і творчай інтэлігенцыі, тых, хто асабліва вызначыўся ў гуманітарнай і дабрачыннай дзейнасці. Прэмія прысуджаецца штогод за выдатныя творы літаратуры і мастацтва, актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне, накіраваную на развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных традыцый, якія спрыяюць умацаванню духоўных каштоўнасцей.

8 студзеня 2020 года кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы № 5 “Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»”, № 6 “Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры i мастацтва” і № 4 “Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп»”.

Прысуджэнне высокіх узнагарод і штогадовае ўшанаванне лаўрэатаў прэмій з’яўляецца яркім сведчаннем пастаяннай увагі дзяржавы да пытанняў фарміравання ў грамадстве здаровай духоўнай атмасферы, развіцця беларускай культуры і мастацтва.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Конкурс да 85-годдзя Рыгора Барадуліна

05.05.2020

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала конкурс да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна і запрашае юных чытачоў да ўдзелу.

Напісанае застаецца

04.05.2020

З 4 мая па 1 чэрвеня  ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Напісанае застаецца”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, драматурга, публіцыста Алеся Петрашкевіча (1930–2012).

ЭкаChallenge

29.04.2020

Сёлета сусветная супольнасць адзначае 50-годдзе міжнароднай акцыі “Дзень Зямлі” – найбуйнейшай грамадзянскай падзеі ў свеце, з якой звязана зараджэнне сучаснага экалагічнага руху. Да гэтага дня прымеркаваны выставачны праект “ЭкаChallenge”, на якім прадстаўлены плакаты і кнігі на экалагічную тэматыку з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Вялікай Перамозе прысвячаецца!

15.04.2020

Да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў 15 красавіка Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала маштабны выставачны праект “Вялікая Перамога”.

З глыбінь перажытага

07.04.2020

З 7 красавіка па 30 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “З глыбінь перажытага”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксея Нічыпаравіча Карпюка (1920–1992).



111