ГалоўнаяМерапрыемствыПясняр гуманізму
Легенды ў камянях і дрэве
Сусветная гандлёвая арганізацыя: эканоміка, палітыка, права

Пясняр гуманізму

Пясняр гуманізму
Іншыя мерапрыемствы
10 студзеня – 31 ліпеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

З 10 студзеня па 31 ліпеня на кальцавым калідоры 2-га паверха працуе выстаўка “Пясняр гуманізму”, прысвечаная 550-годдзю з дня нараджэння асветніка і паэта Міколы Гусоўскага (~1470 – пасля 1533).

Сярод сузор’я слаўных імён эпохі Адраджэння адно з пачэсных месцаў належыць Міколу Гусоўскаму – прадстаўніку новалацінскай паэзіі, аднаму з заснавальнікаў жанру ліра-эпічнай паэмы ў літаратуры Усходняй Еўропы. У гісторыі сусветнай культуры ёсць нямала прыкладаў, калі сапраўднае значэнне вялікага пісьменніка суайчыннікі адкрывалі і ўсведамлялі толькі праз многія дзесяцігоддзі і нават стагоддзі. Менавіта такі лёс Міколы Гусоўскага, які атрымаў еўрапейскую славу і сапраўднае прызнанне толькі праз чатыры стагоддзі пасля смерці.

Паэма Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра” – самы вядомы твор, якому суджана доўгае жыццё і вялікая слава. Твор прасякнуты любоўю да роднага краю, глыбокім адчуваннем радзімы як месца адзінага і непаўторнага. Паэма стала выдатным помнікам літаратурнай спадчыны і духоўнай велічы ўсходнеславянскіх народаў.

На выстаўцы экспануецца каля 150 дакументаў. Гэта энцыклапедыі, кнігі, артыкулы з перыядычных выданняў пра жыццёвы шлях, светапогляд і асветніцкую дзейнасць знакамітага паэта-гуманіста.

Прадстаўлены выданні “Песні пра зубра” на беларускай, рускай, польскай, літоўскай і ўкраінскай мовах. Кнігі выдаваліся ў розныя гады і былі ілюстраваны такімі вядомымі мастакамі, як Арлен Кашкурэвіч, Уладзімір Савіч, Сяргей Харэўскі.

zubr.jpg

Сярод экспанатаў, прадстаўленых на выстаўцы, выданне, якое ініцыявана беларускім мастаком-графікам Юрыем Якавенкам. Кніга, выдадзеная ў Італіі, стваралася на паперы ручной работы з няроўнымі рванымі краямі, як калісьці рабілі рамеснікі. 13 гравюр, вытрыманыя ў стылі рэнесансу, былі створаны і падпісаны мастаком спецыяльна для гэтага выдання. Яго тыраж складае 130 асобнікаў, на выставе экспануецца 33-ці асобнік.

Таксама цікава будзе пазнаёміцца з факсімільным выданнем твораў М. Гусоўскага “Песня пра зубра”, “Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы”, “Жыццё і подзвігі св. Гіяцынта”, якое выйшла ў Літве ў 2007 г.

Выстаўка адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца літаратурай, гісторыяй і культурай Беларусі.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.


zubr_af.jpg
   Чытайце таксама:
   Кніжны зубр пасяліўся ў Нацыянальнай бібліятэцы


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам