ГалоўнаяМерапрыемствыПлывец па рацэ гісторыі
Служэнне мастацтву
У бібліятэцы адсвяткавалі Каляды

Плывец па рацэ гісторыі

Плывец па рацэ гісторыі
Іншыя мерапрыемствы
15 студзеня – 13 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 15 студзеня па 13 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Плывец па рацэ гісторыі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, паэта і перакладчыка Леаніда Мартынавіча Дайнекі (1940–2019).

Дзвe мyзы мoцнa пaлaнiлi cэpцa Лeaнiдa Дaйнeкi: пepшaя – пaэзiя, дpyгaя – гicтopыя. Менавіта з іх і складаецца яго творчасць. Як пісьменнік Л. Дайнека пачынаўся з лірыкі, хоць сярод ранніх публікацый побач з вершамі былі таксама апавяданні і нарысы. Героямі раманаў Л. Дайнекі сталі сапраўдныя гістарычныя постаці – Міндоўг, Вячка, Усяслаў Чарадзей, Леў Сапега, Канстанцін Астрожскі і іншыя. Менавіта гэтыя постаці і дапамагаюць чытачу зразумець сапраўдную гісторыю сваёй краіны. Такая “выбранасць” у тэматычна і жанрава разнастайнай творчасці пісьменніка тлумачыцца абуджанай цікавасцю да мінулага роднай зямлі, недастатковай і сёння распрацаванасцю гістарычнай тэмы ў беларускай літаратуры.

Асноўная частка экспазіцыі – літаратурная спадчына пісьменніка: паэтычныя збopнiкi “Гaлacы”, “Бepaг чaкaння”, “Нaчныя тэлeгpaмы”, “Мaя вяcнa capaкaвaя”, “Beчнae iмгнeннe”, кніга апавяданняў “Бaцькaвa кpынiцa”, paмaны “Людзi i мaлaнкi”, “Фyтбoл нa зaмiнipaвaным пoлi”. Прыцягваюць увагу гicтapычныя paмaны “Мeч князя Bячкi” (Лiтapaтypная пpэмiя iмя І. Мeлeжa), “Слeд вaўкaлaкa” (Лiтapaтypная пpэмiя iмя І. Мeлeжa, Дзяpжaўнaя пpэмiя Бeлapyci імя К. Каліноўскага), “Жaлeзныя жaлyды”, “Назаві сына Канстанцінам”. Таксама на выставачных паліцах – раманы “Чалавек з брыльянтавым сэрцам”, “Пра лісоўчыка, злога хлопчыка”, “Ілоты”, аўтабіяграфічны раман “Сын ільва, дачка Зеўса – Леанід і Зінаіда” і іншыя творы.

Мoжнa пa-дoбpaмy пaзaйздpocцiць yciм, xтo cёння бяpэ ў pyкi кнiгi Лeaнiдa Дaйнeкi, бo чытачы маюць выдaтную мaгчымacць пpaз мacтaцкyю пpoзy aдкpывaць бeлapycкae i cлaвянcкae мiнyлae.

Асобна прадстаўлены пераклады твораў пісьменніка на балгарскую, рускую і ўкраінскую мовы, а таксама пераклады Л. Дайнекі з пералічаных моў.

Завяршае выстаўку літаратура аб жыцці і творчасці пісьменніка: манаграфіі, энцыклапедыі і перыядычныя выданні. Сярод даследчыкаў – В. Шынкарэнка, А. Марціновіч, Т. Лаўрык, Л. Паплаўная, Г. Андарала і іншыя.

Каштоўнасць экспазіцыі надаюць копіі дакументаў і фотаздымкаў пісьменніка з сямейнага архіва.

Усяго выстаўка налічвае каля 120 выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Жыццёвая ісціна

09.06.2023

Юбілейная выстаўка “Жыццёвая ісціна”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Уладзіміра Рыгоравіча Правасуда (1933–2011), праходзіць з 9 чэрвеня па 12 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Акіяны: захаванне і рацыянальнае выкарыстанне

07.06.2023

З 7 чэрвеня па 5 ліпеня ў аванзале аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Акіяны: захаванне і рацыянальнае выкарыстанне”, прысвечаная Сусветнаму дню акіянаў.

Невычэрпнае багацце слова

01.06.2023

Юбілейная выстаўка “Невычэрпнае багацце слова”, прысвечаная 70-годдзю беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара Івана Сямёнавіча Роўды, праходзіць з 1 чэрвеня па 3 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Прафесіяналізм. Адвага. Гонар

30.05.2023

З 30 мая па 27 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) арганізавана выстава “Прафесіяналізм. Адвага. Гонар”, прысвечаная 170-годдзю пажарнай службы Беларусі.



Бібліятэкарам